Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Узнали, что нового в Потейковском сельсовете

24.05.2025

Нішто не забыта

Асноўныя намаганні ў сельвыканкаме былі накіраваны на адкрыццё памятнага знака на месцы пасёлка Прагрэс. Аднак не забываліся і пра іншыя справы.
Прадстаўнікі адміністрацыі ААТ «Прагрэс 2010», сельвыканкама, мясцовай школы напярэдадні свята пабывалі на месцах баявой славы і ўсклалі там кветкі, правялі жалобныя мітынгі.
Напярэдадні наведзены парадак на 16 памятных месцах.

Дынаміка ў дэмаграфіі

З пачатку мая ў сельвыканкаме заключаны два шлюбы. Першая сям’я з’явілася ў Печуранах, другая – у Пацейках.
Таксама нядаўна нарадзіліся дзве дзяўчынкі. Такім чынам, сям’я Лапцэвіч з Душава стала мнагадзетнай, дзе да гэтага гадавалася ўжо дзяўчынка.

Аграгарадок прыгажэе

Па традыцыі да пачатку лета цэнтр Пацеек ператвараеццца ў куточак дзіўнай прыгажосці. На клумбах каля адміністрацыйных будынкаў мясцовых гаспадаркі і сельвыканкама высаджаны кветкі (на здымку). Рознымі колерамі стракацяць і насаджэнні ў міні-парку.

Барацьба з баршчэўнікам

З дапамогай ААТ «Прагрэс 2010» разгорнуты работы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Зараз яго знішчэннем займаюцца на грамадскіх могілках у Кудзінавічах і Пнівадзе.

Жанчынам вайны прысвячалася

Душаўскі сельскі дом культуры падчас раённага конкурсу «Патрыёт.by» сваёй літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Жанчынам вайны прысвячаецца» паказаў гераінь, якія народжаны не для страшнага слова вайна. Жанчын, якія змаглі вытрымаць у такі няпросты час, імкнучыся ўтрымліваць побыт і падтрымліваць свае сем’і.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей