Дыялог аб важным
У вёсках Ракіні і Смалічы прайшлі не проста сходы грамадзян, а сапраўдныя дыялогі аб важным. З вяскоўцамі сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі і начальнік Капыльскага РАНС Віталь Буняк, старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна. На сходах разглядалі пытанні добраўпарадкавання вёсак, спілоўвання дрэў на могілках, грэйдзіравання дарог, рэканструкцыі сістэмы асвятлення ў вёсцы Ракіні.
Не абышлося і без святочнага настрою: з канцэртнай праграмай выступілі артысты РЦК Вячаслаў Курчык і Антон Шышмароў.
Увага – добраўпарадкаванню
На тэрыторыі сельсавета знесены дзесяць пустуючых дамоў у вёсках Гулевічы, Выгода, Бучаціна.
Спілавана восем аварыйных дрэў у вёсках Смалічы, Бучаціна, Садавічы, Гулевічы, наведзены парадак на грамадзянскіх могілках у в. Бучаціна (на здымку).
Работнікамі ЗАТ «Жыліхава» актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні аграгарадка. Так, расчышчаны мясцовы вадаём, абноўлена і пафарбавана ведамаснае жыллё. Таксама вядуцца работы па рамонце сельскага дома культуры і адміністрацыйнага будынка гаспадаркі.
Падарунак для сябра
У рамках гуртка па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Юныя майстры» на базе Бучацінскай сярэдняй школы прайшла творчая майстэрня «Падарунак для сябра». Падлеткі з вялікім энтузіязмам і натхненнем майстравалі сувеніры. Актыўныя ўдзельнікі гуртка даведаліся, што за сюрпрыз хаваўся ўнутры выраба.
Комментарии