Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

С Днем печати!

05.05.2025

У маі 1930-га выйшаў першы нумар газеты пад назвай «Калгаснік Капыльшчыны». З цягам часу раёнка мянялася, рухалася наперад, падтрымлівала погляды дзяржавы і свайго заснавальніка – Капыльскага райвыканкама.

Не заставалася ўбаку і ў перыяд Вялікай Айчыннай: 12 ліпеня 1943 года выйшаў першы нумар падпольнай газеты «Калгаснік Капыльшчыны».

Мы працягваем падтрымліваць высокі ўзровень, які замацавалі нашы старэйшыя таварышы, але і імкнёмся ісці ў нагу з часам. Словы шчырай удзячнасці – Капыльскаму райвыканкаму і раённаму Савету дэпутатаў за падтрымку.

Мы памятаем імёны тых, хто ў розныя часы ўзначальваў рэдакцыю. Гэта Г. А. Анішчук, Б. Б. Кацман, І. І. Кучык, М. К. Дарашэвіч, А. Ф. Рымашэўскі, М. С. Корзун, Д. М. Хількевіч, М. І. Парфяновіч, В. А. Семянкевіч, І. І. Пракарына, Т. М. Раіцкая, М. У. Шэіна. Вялікі дзякуй усім, хто шчыра працаваў на карысць раёнкі.

Мы рады, што з намі побач нашы пазаштатныя аўтары: Б. Дзенісюк, К. Карнялюк, Т. Волкава, В. Шуракова, С. Астрэйка, М. Клішэвіч, Л. Мотуз, В. Саўчанка, Т. Нядзелька, Т. Мароз, М. Майсюк. Мы вельмі рады, што падрастае маладая змена.

Дзякуй вам, дарагія чытачы, што застаецеся з намі, што нягледзячы ні на якія абставіны выпісваеце і чытаеце газету. Мы імкнёмся рабіць раёнку цікавай і рознабаковай! Да новых сустрэч!

З павагай – калектыў рэдакцыі газеты «Слава працы».


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей