Конкурс «Містэр журфака» здаўна славуты аншлагамі – нядзіўна, што актавая зала зноў была поўная да апошняга месца. Традыцыйна гэта падзея дазваляе ўбачыць, як будучыя журналісты, якія прывыклі тварыць за кулісамі, самі выходзяць у пражэктар, каб раскрыцца ў нечаканым амплуа. Сярод удзельнікаў былі і юныя карэспандэнты газеты «Слава працы» Дзяніс Пашчэня і Арцём Свірыдзенка, якія не толькі пішуць пра падзеі, але і ствараюць іх.
Прастора залы дэкаравалі графіці, рытмы брэйк-дансу і электроннай музыкі задавалі тон. У першым этапе канкурсу – тэматычным дэфіле – удзельнікі дэманстравалі стыль: ставаралі ўнікальны дызайн адзення, пад якім прыхоўвалі цікавыя факты са свайго жыцця. Але сапраўдным выпрабаваннем сталі творчыя нумары. Хлопцы рыхтавалі сапраўдныя тэатральныя пастаноўкі, спявалі песні, тэкст якіх пісалі самастойна, а адзін з канкурсантаў нават ператварыў залу ў дыскатэку, на якой хлопец, як сапраўдны дыджэй, узрадаваў студэнтаў і выкладчыкаў знаёмымі танцавальнымі песнямі.
Уразіла гледачоў і выступленне Дзяніса Пашчэні. Ён выйшаў на сцэну з сябрамі, узяў у рукі мікрафон і пачаў выконваць хіт Ягора Крыда «Дым». Сінтэзатар, гітара і бадзёрыя бэк-вакалы ператварылі залу ў міні-канцэрт. Гэты нумар не пакінуў раўнадушнымі нават строгае журы: Дзяніс атрымаў тытул віцэ-містэра, саступіўшы перамогу толькі майстру з трэцяга курса.
Арцём Свірыдзенка таксама паказаў сябе ярка: яго пачуццёвы танец закрануў кожнага і сабраў сваю хвалю апладысментаў. Але, як адзначылі арганізатары, у гэтым годзе перамагалі не толькі таленты, але і каманднае імкненне да творчасці. «Гэта было свята, дзе кожны знайшоў свой голас – у танцы, музыцы ці нават у малюнку на сцяне», – падзялілася дацэнт кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі Кацярына Гуртавая, адзін з членаў журы.
Падзея скончылася ўручэннем узнагарод і фотасесіяй на фоне графіці-фону. Меркаванне гледачоў і ўдзельнікаў аднагалоснае: «Urban Pulse» стаў не проста конкурсам, а магутнай ін'екцыяй энергіі і натхнення для ўсяго факультэта. А зараз мы жадаем поспехаў Дзянісу і Арцёму на творчым шляху ўжо ў якасці журналістаў, дзе змогуць рэалізаваць яшчэ больш смелыя ідэі.
Ганна МАТУСЕВІЧ,
студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Комментарии