Хвала Хрысту!
Паважаныя вернікі капыльскай зямлі, каталікі і праваслаўныя!
Шчыра віншую вас са Святам Вялікадня. Дзень Уваскрасення Пана напаўняе ўсіх нас радасцю і шчасцем. Быць можа, мінулыя дні і месяцы былі прасякнуты болем і горыччу. Вялікая пятніца немінуча прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Аднак, мы жывём вераю ў Хрыстовае і нашае ўваскрасенне. «Калі б Хрыстус не ўваскрос – дарэмная была б нашая вера», – кажа апостал Павел. (1 Кар 15,14). «Бог ёсць Богам жывых і для яго ўсё жыве», – такія радкі мы знаходзім у Евангеллі паводле Яна. (Лк 20,38).
Сённяшні свет сваімі трагічнымі падзеямі спрабуе пераканаць нас, што зло перамагае, што быць вернікам не так і важна. Аднак, дарагі браце, дарагая сястра, мы павінны трываць у тым дары, які атрымалі ад Касцёла. Бо вера нашая – гэта задатак вечных дабротаў і вечнага шчасця.
Шчыра віншую вас са Святам Хрыстовага Уваскрасення! Няхай вашае жыццё поўніцца шчасцем, здароўем і дабрабытам. Няхай пануе мір і салідарнасць у Вашых сем’ях.
ХРЫСТОС УВАСКРОС!!! САПРАЎДЫ УВАСКРОС!!! АЛЛЕЛЮЯ!!!
Андрэй КАЛЯДКА,
ксёндз касцёла Святых Пятра i Паўла ў Капылі
Комментарии