Замест старых дамоў - поле
Згодна з Указам № 116 на тэрыторыі сельсавета праведзена поўнае захаванне трох старых дамоў з наступным уключэннем земляў у сева-зварот. Гэта ўчасткі ў вёсках Бабавенка, Дарагавіца і Казакоўка. Працягваецца работа з нашчадкамі яшчэ па трох домаўладаннях.
Да юбілейнай даты
Вядзецца добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і памятных месц да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Дарэчы, іх налічваецца на тэрыторыі сельсавета 14. Па меры магчымасці тут будуць выкананы касметычныя і бягучыя рамонты.
Вызваляюць ад хмызнякоў
У в. Траянава сіламі мясцовага насельніцтва працягваецца высечка хмызняку на пустуючых участках, каб пусціць іх у севазварот. У в. Кацельнікі ад дзікай акацыі вызваляецца праезд на вуліцы і тэрыторыя на могілках.
Прадухіліць няшчасце
Супрацоўнікі Капыльскага РАНС правялі шэраг мерапрыемстваў у Пацейкаўскай СШ. Намеснік начальніка Уладзімір Капцяеў гаварыў аб пажарнай бяспецы і паводзінах у надзвычайных сітуацыях падчас бацькоўскага сходу. А спецыяліст Наталля Шатыка правяла інтэрактыўны навучальны занятак для вучняў пачатковых класаў па захаванні правіл паводзін у непрадбачаных выпадках (на здымку).
Абмеркавалі пытанні моладзі
Падчас чарговых заняткаў у школе актыўнага грамадзяніна (ШАГ) навучэнцы разгледзелі тэму «Маладосць – час выбару. Моладзь – за Саюзную дзяржаву». Пра маладзёжную палітыку гаварылі памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Бабаўнянскай амбулаторыі, член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Вячканава і старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко.
Комментарии