Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бучатинского сельсовета

13.04.2025

Не забудзьцеся прыбраць за плотам

На сумесным пасяджэнні сельскага Савета дэпутатаў і сельвыканкама прынята рашэнне, якім вызначаны межы тэрыторый для прыцягнення грамадзян да добраўпарадкавання. Цяпер памеры плошчы для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану адлічваюцца ад мяжы зямельнага ўчастка вяскоўцаў да праезнай часткі. Па астатніх баках зямельнага ўчастка – 1,5 метра.

Дамы - пад знос

Работа па пытаннях добра-ўпарадкавання тэрыторый сельскіх населеных пунктаў праводзіцца згодна з зацверджаным планам, які распрацоўваецца ў пачатку года. Як растлумачыла старшыня сельвыканкама Святлана Сташаніна, у ім вызначаны і мерапрыемствы па зносе пустуючых дамоў. У плане на 2025 год – 10 будынкаў, і за першы квартал ужо знесена чатыры дамы (на здымку): тры – у в. Садавічы і адзін – у Гулевічах.

Забытая зямля?

Асаблівая ўвага ў Год добраўпарадкавання – раскарчоўцы пустуючых участкаў. Так, у в. Садавічы па вул. Лясной прывялі ў парадак 2,2 га пустуючага зямельнага ўчастка. Яго выдзелілі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі грамадзян.

Каб панавалі мір і згода

З удзелам пракурора Капыльскага раёна Віталя Афанасенкі адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку. Усяго было разгледжана восем чалавек: сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця.

Асноўная задача – сумесна з кіраўнікамі ўстаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, праваахоўнікамі зрабіць так, каб у сем’ях жыхароў сельсавета, на вуліцах яго населеных пунктаў панавалі мір і згода, а там, дзе гэта адсутнічае, не адвярнуцца, а працягнуць руку дапамогі, своечасова папярэдіць аб небяспечных наступствах асацыяльных паводзін.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей