Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бобовнянского сельсовета

12.04.2025

Пытанні прафілактыкі

Падчас выканання комплексу сумесных мер, накіраваных на правядзенне прафілактычнай работы з грамадзянамі, якія злоўжываюць алкаголем і не маюць пастаяннага месца працы, у лютым–сакавіку на тэрыторыі сельсавета работнікамі сельвыканкама абследавана 28 домаўладанняў. Па выніках маніторынгаў у Лясноўскім цэнтры культуры і вольнага часу праведзена выязное пашыранае пасяджэнне савета аховы правапарадку і раённай рабочай камісіі для каардынацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі па прадухіленні пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у Капыльскім раёне. На пасяджэнні разгледжана шэсць асоб, лад жыцця якіх стварае рэальную пагрозу.

Бацькам пра бяспеку

Бацькоўскі сход на прафілактычную тэму ў Лясноўскай СШ правёў намеснік начальніка Капыльскага РАНС Уладзімір Капцяеў. Падчас гутаркі абмеркаваны пытанні дзіцячага свавольства з агнём, нагляд за імі дарослых. Гаварылі і пра правілы пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці.

Працавалі на памятных месцах

Штотыдзень па чацвяргах у рамках месячніка па добраўпарадкаванні праводзяцца работы па навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў, воінскіх пахаванняў і памятных месцаў. Так, праведзены касметычны рамонт помніка спаленым жыхарам в. Рулёва пярвічнай арганізацыяй БРСМ ААТ «Інтэграл» (г. Мінск) (на здымку); работнікамі Песачанскай БШ прыбрана тэрыторыя і пафарбавана агароджа ў аг. Пясочнае каля брацкай магілы «Смуткуючая маці»; наведзены парадак каля брацкай магілы на могілках каля п. Клецішча работнікамі Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці і г.д.

Вучням пра Асноўны Закон

У Лясноўскай СШ прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Як расказалі ва ўстанове адукацыі, ён накіраваны на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, паважаць законы дзяржавы, разумець сутнасць і значэнне Асноўнага Закона краіны.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей