Выдаленне аварыйных дрэў...
Добраўпарадкаваннем сёлета трэба займацца на больш якасным узроўні, упэўнены прадстаўнікі сельвыканкама. Таму праведзена абследаванне населеных пунктаў і распрацаваны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі.
Ужо зараз за кошт Капыльскай ЖКГ вядуцца работы па выдаленні аварыйных дрэў (усяго 45 шт.) і ўборцы зараснікаў на грамадзянскіх могілках у аг. Старыца і в. Карзуны.
...і навядзенне парадку
Усе актыўна ўключаюцца ў працу па навядзенні парадку на зямлі. Работнікі сельвыканкама арганізавалі суботнік: у в. Слабада-Кучынка па вул. Савецкай высеклі параснік і прыбралі смецце. У рамках запланаванага суботніка ў красавіку будуць праведзены работы па ўборцы пакінутых галін на грамадзянскіх могілках. Зараз работнікамі ўстаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, право-дзяцца работы па навядзенні парадку на сваіх прылеглых тэрыторыях.
Прафілактыка ў жылым сектары
Працягваецца актыўная прафілактычная работа ў жылым сектары, накіраваная на зніжэнне колькасці пажараў і павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб важнасці выканання патрабаванняў бяспекі.
За мінулы месяц праведзена праверка 27 домаўладанняў грамадзян. Асаблівую ўвагу работнікі РАНС, прадстаўнікі сельвыканкама і мясцовага ФАПа надаюць інвалідам, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама грамадзянам, схільным да злоўжывання алкагольнымі напоямі.
«Увага ўсім!»
У рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ў Слабадакучынскай СШ прайшла вучэбная эвакуацыя.
Начальнік ПАСЧ-15 в. Слабада-Кучынка Рэнат Макарэвіч (на здымку) расказаў навучэнцам, як дзейнічаць пры сігнале «Увага ўсім!» Таксама нагадаў, як карыстацца процівагазам і як важна мець дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Комментарии