Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Потейковском сельсовете?

15.03.2025

Знеслі - прыбралі

Згодна з Указам № 116 на тэрыторыі сельсавета адзін дом з пачатку года знесены, два знаходзяцца ў стадыі разборкі, два запланаваны на наступны месяц. Добраўпарадкаванне ўчасткаў пасля і ў час зносу (на здымку) зараз праводзіцца ў вёсках Казакоўка, Бабавенка, Дарагавіца.

Грамадзяне за чысціню

Грамадзяне ўключыліся ў навядзенне парадку на ўласных домаўладаннях. Яны выграбаюць сухую траву, лісце, абразаюць дрэвы, высякаюць парасткі. Найбольш актыўна праяўляюць сябе ў гэтым жыхары вёсак Душава і Кацельнікі. У Траянаве право-дзяць асвятленне ад хмызнякоў вакол пустуючых дамоў.

Па дарогах - грэйдарам

У населеных пунктах сельсавета тэхніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыступіла да грэйдзіравання дарог. Першымі ў плане знаходзяцца Траянава і Казакоўка.

Нашчадкам ад продкаў

Цікавасць да гісторыі роднага краю, абрадаў і звычаяў беларускага народа, любоў і павагу да мовы продкаў прывівалі вучням 6–10 класаў Пацейкаўскай СШ падчас гульні-конкурсу «Нашчадкам ад продкаў». У дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання дзеці больш даведаліся пра беларускую кухню, міфалогію, абрады, раскрывалі свае таленты на літаратурных альтанках. Падрыхтавала і правяла мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Кандрукевіч.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей