Да гэтай даты Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі прымеркавала цыкл мерапрыемстваў. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі плануюць размаўляць з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёміць з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры.
Акрамя гэтага, у бібліятэках раёна адбудуцца тэматычныя ўрокі, прагляды літаратуры, літаратурныя падарожжы. Кніжныя выставы пад назвамі: кніжная навігацыя «Чытаем на роднай мове», літаратурная мазаіка «Прыгожыя словы пра родную мову», выстава-прагляд «Роднаму слову – гучаць вечна» і інш.
Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел ва ўсебеларускай дыктоўцы і анлайн-марафоне «Роднай мовы гук чароўны».
21 лютага ў Бучацінскай сельскай бібліятэцы пройдзе літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове», у Жыліхаўскай сельскай бібліятэцы – ўрок роднай мовы «Адкрый дзверы таямніцы», у Пацейкаўскай сельскай бібліятэцы-клубе – падарожжа па творах беларускіх пісьменнікаў «Чытаем сваё – беларускае», у Семежаўскай сельскай бібліятэцы – гульня «Погуляем у родныя словы».
Таццяна ГНЯЦЬКО, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Комментарии