Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

09.02.2025

Пагаварылі аб важным

У Старыцкім сельскім доме культуры прайшла сустрэча жыхароў аграгарадка са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам. Размаўляючы з вяскоўцамі, Сяргей Міхайлавіч зрабіў акцэнт на важнейшыя дзяржаўныя задачы, вызначаныя Прэзідэнтам нашай краіны ў Год добраўпарадкавання. Ад таго, наколькі адказным будзе стаўленне да працы, да таго, што і як чалавек робіць на сваім працоўным месцы, залежыць дабрабыт беларусаў, а значыць, узровень развіцця раёна і краіны ў цэлым.
Сустрэча прайшла ў добрай цёплай абстаноўцы, а пасля прагучаў канцэрт «Спадчына Беларусі» ў выкананні артыстаў Капыльскага раённага цэнтра культуры.

Прафілактыка дае свае вынікі

На чарговым пасяджэнні сельвыканкама праведзены аналіз стану правапарадку на тэрыторыі сельсавета за мінулы год. Прафілактычная работа суб’ектаў прафілактыкі дае свае вынікі. Назіраецца зніжэнне злачыннасці: у 2024 годзе зарэгістравана чатыры злачынствы (2023 г. – сем), 23 правапарушэнні (2023 – 27). За год праведзена 14 пасяджэнняў савета грамадскага пункта аховы парадку, на якіх у дачыненні да 128 грамадзян праводзілася індывідуальная прафілактычная работа.

За бяспеку - разам

Сельвыканкамам сумесна з РАНС штотыдзень праводзяцца рэйды па праверцы домаўладанняў грамадзян на прадмет пажарнай бяспекі (на здымку). У першую чаргу абследуюцца шматдзетныя сем’і, адзінокія грамадзяне і тыя, хто схільны да злоўжывання спіртнымі напоямі. Падчас наведвання вяскоўцам расказваюць пра правілы бяспекі ў побыце, праводзіцца праверка стану пажарнай бяспекі і даюцца рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей