Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бучатинского сельсовета

08.02.2025

Адкрыты дыялог

Сустрэчы намесніка старшыні райвыканкама Святланы маліноўскай і старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Рудакоўскага з жыхарамі сельсавета сталі знакавай пляцоўкай для адкрытага дыялогу паміж уладай і насельніцтвам.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дасягненні краіны і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна – асноўныя тэмы, якія абмеркавалі прысутныя. Акрамя таго, гэта мерапрыемства дало магчымасць жыхарам атрымаць кваліфікаваныя адказы на пытанні, якія іх хвалююць. Адкрытыя зносіны паміж уладай і насельніцтвам спрыяюць лепшаму разуменню патрэб жыхароў і пошуку эфектыўных рашэнняў.

Падыход - сур’ёзны...

Падыход да правядзення важнай электаральнай кампаніі быў надзвычай сур’ёзны. На тэрыторыі сельсавета арганізаваны два ўчасткі для галасавання.

Для зручнасці выбаршчыкаў іх размясцілі ў звыклых месцах, а для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ў Бучацінскай школе былі ўсталяваны новыя кабіны, а ў Жыліхаўскай школе – скрыні для галасавання.

...і святочны

На Жыліхаўскім участку для галасавання № 26 ў асноўны дзень выбараў была створана святочная атмасфера. Не застаўся ўбаку і Жыліхаўскі сельскі дом культуры. На працягу ўсяго дня кожны, хто прыходзіў зрабіць свой выбар, мог убачыць выставу творчых
работ «Рукатворныя цуды», дзе былі прадстаўлены вырабы ўдзельнікаў клубных фарміраванняў «Чароўная пацерка» і «Упрыгожванні для настрою» (на здымку).

Падчас правядзення акцыі «Выбар за табой. Зрабі яго дакладна» кожнаму выбаршчыку ўручалі паветраны шарык з пажаданнямі міру, дабра, дабрабыту і лёгкасці ў прыняцці важных рашэнняў.

«Злы чараўнік - тытунь»

У Бучацінскай сярэдняй школе прайшла пазнавальная гадзіна «Злы чараўнік – тытунь». Навучэнцам расказалі пра шкоду курэння, яны таксама даведаліся, што тытунь наносіць велізарную шкоду здароўю людзей, і лепшае, што трэба зрабіць – гэта ніколі не браць цыгарэту.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей