Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Сельскохозяйственные новости Копыльщины

05.02.2025

Пад ураджай бягучага года

Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, у сельгаспрадпрыемствах Капыльшчыны ідзе нарыхтоўка, а ў некаторых, вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў пад ураджай 2025 года. Па стане на 3 лютага ўжо назапашана 836 347 тон арганікі, у тым ліку за апошні дзень – 1440 тонн. Вывезена на палеткі пад яравую сяўбу 790 777 тон, унесена – 300 373 тоны.

Усяго пад зябліва заарана 24 958 га, у тым ліку пад цукровыя буракі – 6286 га. Унесены пад зябліва мінеральныя ўгнаенні: на 7225 га – фосфар, на 14 582 га – калій.

Стараюцца жывёлаводы

Вырас на 0,8 кг у параўнанні з адпаведнай датай 2024 года надой ад адной каровы і склаў 19,6 кг. Больш за сярэднераённы паказчык у ААТ «Капыльскае» (26,8 кг, і гэта лепшы рэзультат у раёне), ф-ле «Лакнэя» (23,6 кг), УП «ПІК-Лясное» (23,5 кг), ААТ «Семежава» (21,0 кг) і ААТ «Праснакі» (20,5 кг).

Валавы надой за апошні дзень склаў 493,6 тоны – 105,9% да 2024 года. Дзесяць гаспадарак з чатырнаццаці перавышаюць свой мінулагодні паказчык. Самая большая прыбаўка ў КСУП «Доктаравічы» (116,2%).

Таварнасць малака ў сярэднім па раёне складае 91,8% (у 2024-м была 90,5%). Па гэтым паказчыку лідзіруе ААТ «Прагрэс 2010» – 95,6%, крыху менш у ф-ле «В. Раёўка» (94,9%) і ААТ «Капыльскае» (94,8%).


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей