Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

19.01.2025

Дом, дзе хочацца жыць

У рэспубліцы для падтрымкі сем’яў з дзецьмі рэалізуецца комплекс мер з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем’і. З пункту гледжання дзяржаўнай палітыкі – гэта інвестыцыі ў будучыню.
Чатыры сям’і са Слабада-Кучынскага сельсавета ў ліку тых, хто з дапамогай дзяржпадтрымкі ажыццявілі сваю мару: палепшылі жыллёвыя ўмовы шляхам рэканструкцыі дома. Напрыклад, Віктар і Марына Пятроўскія з аг. Старыца ў жыллёвым пытанні выкарысталі сродкі сямейнага капіталу і скарысталіся бязвыплатнай субсідыяй. Шматдзетныя бацькі прызнаюцца, што такая адчувальная дзяржаўная дапамога, якая аказваецца ў нашай краіне шматдзетным сем’ям, можа стаць ключавым фактарам у тым, што колькасць такіх сем’яў з кожным годам будзе толькі павялічвацца.

Сустрэчы з вяскоўцамі

Актыў сельвыканкама і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў праводзяць сустрэчы з насельніцтвам, на якіх інфармуюць аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.
Так, старшыня сельвыканкама Нэла Гусева і дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Барыс Дзенісюк сустрэліся з вяскоўцамі ў Сл.-Кучынскай бібліятэцы-клубе. Грамадзяне змаглі не толькі атрымаць інфармацыю аб развіцці раёна, але і мелі магчымасць агучыць праблемы, якія іх хвалююць.

Свята ў кожны дом

У рамках акцыі «Ад усёй душы» і «Нашы дзеці» работнікі Старыцкага СДК сумесна з ідэолагам ААТ «Старыца-Агра» Марыяй Краўчанкай арганізавалі «Вінша-вальную паштоўку» (на здымку). Дзед Мароз і Снягурка прыходзілі ў дамы з падарункамі, віншаваннямі, най-лепшымі пажаданнямі, стараліся, каб кожны чалавек адчуў увагу, зацікаўленасць у яго жыццёвых справах, паверыў у калядны цуд, атрымаў порцыю радасці і пазітыву.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей