Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бобовнянского сельсовета

18.01.2025

На сходзе грамадзян

У Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду ішла размова пра выкананне задач пяцігодкі ў рэспубліцы і мясцовымі органамі кіравання. Вядома ж, была закранута тэма правядзення выбараў Прэзідэнта нашай краіны.

Хлопчыкаў і дзяўчынак – аднолькава

Як паведамілі ў сельвыканкаме, на працягу 2024 года тут зарэгістравана 14 дзяцей: па сем хлопчыкаў і дзяўчынак.

Юбілей вядомага сталяра

1 студзеня сваё 95-годдзе адзначаў добры сталяр Яраслаў Лук’янавіч Умрэйка (на здымку) з аг. Пясочнае. Павіншавалі роднага чалавека са знамянальнай датай не толькі родныя і блізкія людзі, але і аднавяскоўцы.

Жыўнасць на падвор’ях

На падвор’ях жыхары сельсавета ўтрымліваюць 27 кароў, 150 свіней, 121 авечку, 94 казы, 12 коней.

Падзяка за радасць

Рэдакцыя газеты «Слава працы» атрымала ліст, напоўнены цёплымі словамі, які прыйшоў ад калектыву жывёлаводаў МТФ «Лугавая» УП «ПІК-Лясное».

«Амаль з самай раніцы, 29 снежня, да нас на ферму з добрым настроем і вялікай скрынкай падарункаў завітаў Дзед Мароз і яго творчы калектыў, – чытаем у лісце. – Нашай радасці не было канца. Мы амаль усе тут пажылыя, але ў тую цудоўную раніцу адчулі сябе маладымі і ўвесь дзень працавалі з агеньчыкам у душы. Былі песні, жарты, віктарыны і віншаванні. Мы засталіся вельмі задаволеныя. Хочацца, каб звонкія галасы артыстаў, вясёлы гармонік, барабан і ўсе астатнія музычныя інструменты славілі родную Капыльшчыну і нашы невялікія фермы доўгія гады».


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей