Памяць пра Прагрэс
Для ўвекавечвання памяці спаленага ў гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлка Прагрэс, распрацаваны праект і ідуць работы па абазначэнні месца, дзе калісьці размяшчаўся населены пункт. Ужо з’явіліся камень, пліта і крыж, застанецца заліць пляцоўку.
Не забыліся пра ветэранаў
Ветэраны працы, якім споўнілася 90 гадоў і якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, апынуліся ў цэнтры ўвагі падчас акцыі «Ад усёй душы». Прадстаўнікі сельвыканкама, мясцовага сельгаспрадпрыемства, грамадскасці ўручылі салодкія падарункі паважаным людзям па месцы жыхарства (на здымку).
Новыя ілюмінацыі
На тэрыторыі сельсавета, асабліва ў аг. Пацейкі і в. Душава, найбольш былі ўпрыгожаны малымі архітэктурнымі формамі да навагодніх святаў. Акрамя старых упрыгажэнняў дадаткова з’явіліся новыя: неонавыя цацкі, падсветкі, ілюмінацыі.
І па традыцыі танцы
Самая вялікая навагодняя імпрэза адбылася па традыцыі ў вечар з 1 на 2 студзеня ў Душаўскім СДК. Было шмат моладзі і людзей сталага ўзросту, а кіравалі дзействам Дзед Мароз, Снягурка і казачныя героі.
Комментарии