Дом – непатрэбны
Праблема апусцелых дамоў у сельскай мясцовасці вырашаецца па-рознаму: некаторыя хаты наследнікі выкарыстоўваюць пад дачы, некаторыя прадаюцца або купляюцца, але ёсць і такія, якія ніколі не дачакаюцца новых гаспадароў. У 2024 годзе спецыялізаванай арганізацыяй знесена тры пустуючыя жылыя дамы ў в. Бучаціна. Акрамя таго, два ведамасныя жылыя дамы знесены ў в. Гулевічы.
Праведзены маніторынг
У 2024 годзе на тэрыторыі сельсавета праведзены маніторынг безгаспадарных будынкаў, якія невыкарыстоўваюцца, пустуюць: усяго налічваецца 176 аб’ектаў нежылога фонду. З іх 47 не выкарыстоўваюцца суб’ектамі гаспадарання, на чатырох не вызначаны ўласнік. Усе такія аб’екты нежылога фонду ўнесены ў адзіны рэестр нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Капыльскага раёна.
З цяплом і клопатам
На тэрыторыі сельсавета пражывае 25 чалавек ва ўзросце за 90 гадоў. Шмат цёп-лых слоў, пажаданняў моцнага здароўя і аптымізму ад прадстаўнікоў сельвыканкама і ветэранскай арганізацыі было адрасавана дзевяці сталым мясцовым жыхарам.
– Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы» сведчыць аб адзінстве нашага грамадства і дае магчымасць выказаць словы падзякі і ўдзячнасці людзям залатога ўзросту за вялікі ўклад, які яны ўнеслі, каб наша родная Беларусь квітнела. Мы праяўляем клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення, а ў адказ атрымліваем добрыя ўсмешкі і станоўчыя эмоцыі, – адзначыла старшыня сельвыканкама Святлана Сташаніна.
Асцярожна: небяспека!
Для работнікаў ЗАТ «Жыліхава» праведзена прафілактычная гутарка па бяспецы жыццядзейнасці (на здымку).
Што рабіць, каб пазбегнуць траўмаў? Як аказаць першую дапамогу пры падзенні? Як максімальна засцерагчы сябе ў галалёдзіцу? Гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны падчас гутаркі.
Комментарии