СТУДЗЕНЬ
1 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння НІКУЛЬСКАЙ Ганны Гаўрылаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, жывёлавода племзавода імя Дзяржынскага (01.01.1915- ?).
4 студзеня – 190 гадоў з дня нараджэння НАРКЕВІЧА-ЁДКІ Вітольда Аляксандравіча, вядомага афтальмолага, аўтара навуковых прац у галіне хваробы вачэй, ура-джэнца вёскі Камсамольская (04.01.1835 – 24.11.1924).
16 студзеня – 95 гадоў з дня нараджэння ЯНУШКІ Анатоля Давыдавіча, вучонага-лесавода і эканаміста, доктара сельскагаспадарчых навук (1994), прафесара (1978), ураджэнца вёскі Цялядавічы (16.01.1930 – 2008).
21 студзеня – 185 гадоў з дня нараджэння ПАПЕРНЫ Абрама-Якава (Аўраама) Ізраілевіча, яўрэйскага паэта, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўцы, публіцыста, педагога, ураджэнца г. Капыля (23.01.1840 – 1919).
ЛЮТЫ
14 лютага – 110 гадоў з дня нараджэння НАРЖЫМСКАГА Уладзіміра Аляксандравіча, Героя Савецкага Саюза, ваеннага лётчыка, вучонага ў галіне ваенных навук, педагога, узнагароджанага ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ура-джэнца вёскі Цімкавічы (14.02.1915 – 17.10.1988).
22 лютага – 105 гадоў з дня нараджэння КОРШАКА Аляксея Ігнатавіча, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Закопанка Доктаравіцкага сельсавета (22.02.1920 – 27.02.1945).
САКАВІК
23 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэння СТАШЭЎСКАГА Васіля Пятровіча, беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Лугавая Бабаўнянскага сельсавета (23.03.1895 – 29.10.1937).
КРАСАВІК
8 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння КАНДРАЦЕНКІ Уладзіміра Сцяпанавіча, расійскага вучонага ў галіне тэхналогіі прэцэзійнай апрацоўкі шматфункцыянальных матэрыялаў, доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка Акадэміі інжынерных навук, ураджэнца вёскі Слабодка Стаўбцоўскага раёна, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Капыльшчыне, скончыў СШ № 2 г. Капыля (08.04.1950).
13 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння ШАЦІЛЫ Яраслава Сяргеевіча, расійскага вучонага ў галіне эксплуатацыі ракетнай тэхнікі і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, ураджэнца г. Капыля (13.04.1955).
15 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння ГУРВІЧА Навума Лазаравіча, савецкага вучонага-кардыёлага і рэаніматолага, заснавальніка практычнай імпульснай дэфібрыляцыі сэрца, доктара медыцынскіх навук (1956), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1970), ура-джэнца вёскі Цімкавічы (15.04.1905 – 25.02.1981).
23 красавіка – 95 гадоў з дня нараджэння ШУМІЛІНА Міхаіла Міхайлавіча, беларускага кампазітара, аўтара песень на словы беларускіх паэтаў («Мяцеліца», «Мінскі вальс», «Край мой любы»), ураджэнца вёскі Кукавічы Цімкавіцкага сельсавета (23.04.1930 – 1960).
МАЙ
15 мая – 95 гадоў з дня нараджэння ЯНАВА Аляксандра Паўлавіча, савецкага вучонага ў галіне горнай справы, бяспекі працы і экалогіі, доктара тэхнічных навук (1973), прафесара (1974), ураджэнца вёскі Астравок Доктаравіцкага сельсавета (15.05.1930 – 20.09.1987).
ЧЭРВЕНЬ
4 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння ГУРСКАГА Мікалая Іванавіча, беларускага мовазнаўцы, кандыдата філалагічных навук (1950), прафесара (1962), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчынай вайны, ураджэнца вёскі Лугавая Бабаўнянскага сельсавета (04.06.1905 – 05.07.1972).
9 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння ЕМЕЛЬЯНАВА Ніла Дзянісавіча, кіраўніка партызанскага руху, сакратара Капыльскага падпольнага райкама партыі (09.06.1905 – 1988).
24 чэрвеня – 125 гадоў з дня нараджэння Кузьмы ЧОРНАГА, беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, стваральніка беларускай псіхалагічнай і філасофскай прозы, які нарадзіўся ў вёсцы Боркі-Бялевічы Капыльскага раёна (24.06.1900 – 22.11.1944).
Чэрвень – 115 гадоў з дня нараджэння ЖЫЖЫКА Івана Кліменцьевіча, аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху на Міншчыне, ураджэнца вёскі Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета (1910 – 12.08.1943).
ЛІПЕНЬ
2 ліпеня – 140 гадоў з дня нараджэння ПАСТЭРНАЦКАГА Уладзіміра, настаяцеля царквы вёскі Пясочнае, затым г. Капыля, рэпрэсіраванага ў 1936 годзе, прылічанага да ліку святых новапакутнікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы (02.07.1885 – 05.01.1938).
17 ліпеня – 90 гадоў з дня нараджэння ЛІННІКА Івана Адамавіча, беларускага геолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі (1986), ура-джэнца вёскі Русакі Слабада-кучынскага сельсавета (17.07.1935 – 16.05.2012).
20 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння БАГДАНОВІЧА Міхаіла Мітрафанавіча, савецкага і расійскага вучонага ў галіне гіграскапічных і навігацыйных прыбораў, док-тара тэхнічных навук (1960), прафесара (1965), ура-джэнца г. Капыля (20.07.1915 – 13.02.1984).
28 ліпеня – 120 гадоў з дня нараджэння ДУБОВІКА Міколы, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Каменка Капыльскага сельсавета (28.07.1905 – 30.06.1928).
ЖНІВЕНЬ
11 жніўня – 120 гадоў з дня нараджэння СКРЫГАНА Аляксандра Іосіфавіча, беларускага хіміка, доктара хімічных навук (1966), прафесара (1968), ураджэнца вёскі Труханавічы Грозаўскага сельсавета (11.08.1905 – 28.08.1981).
12 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэння КАРПІЛЕНІ Мікалая Васільевіча, расійскага вучонага ў галіне ваеннай бяспекі, ураджэнца вёскі Дзярэчына Блеўчыцкага сельсавета (12.08.1960).
14 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАЛЬЧУКА Сяргея Апанасавіча, беларускага дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1972), ураджэнца вёскі Скабін Капыльскага сельсавета (14.08.1925 –19.07.1995).
КАСТРЫЧНІК
13 кастрычніка – 200 гадоў з дня нараджэння КРАСОЎСКАГА Людвіга Якаўлевіча, расійскага вучонага і ўрача-практыка ў галіне інфекцыйных хвароб і эпідэміялогіі, ураджэнца вёскі Грозава (12.10.1825 – 28.01.1906).
15 кастрычніка – 150 гадоў з дня нараджэння КЛЕЙНБАРТА Льва Максімавіча, пісьменніка, крытыка, публіцыста і журналіста, ураджэнца г. Капыля (15.10.1875 – 20.11.1950).
31 кастрычніка – 135 гадоў з дня нараджэння БЕЛЬСКАГА Фамы Антонавіча, вучонага ў галіне педагогікі і псіхалогіі, краязнаўцы, музеолага, педагога, літаратуразнаўцы, прафесара (1925), ураджэнца вёскі Цімкавічы (31.10.1890 – 02.03.1952).
ЛІСТАПАД
2 лістапада – 105 гадоў з дня нараджэння ЧАРНІКОВІЧА Парфёна Парфёнавіча, расійскага майстра разьбы па косці, народнага мастака Расійскай Федэрацыі, творы якога захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Дзяржаўным русскім музеі, Усерасійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва, а таксама перададзены ў музеі ЗША, Германіі, Фінляндыі, ураджэнца вёскі Страхіні Бучацінскага сельсавета (02.11.1920 – 14.03.2011).
8 лістапада – 60 гадоў з дня нараджэння МІХАЛКОВІЧА Генадзя Васільевіча, воіна-інтэрнацыяналіста, ура-джэнца вёскі Мацкевічы Блеўчыцкага сельсавета (08.11.1965 – 15.07.1985).
11 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння БАГДАНОВІЧА Міхаіла Ануфрыевіча, беларускага вучонага ў галіне тэрапеўтычнага лячэння і прафілактыкі ўнутраных і інфекцыйных хвароб, арганізатара аховы здароўя і медыцынскай адукацыі, які ў 1933–1934 гг. быў дырэктарам Беларускага медыцынскага інстытута, ураджэнца г. Капыля (11.11.1900 – 15. 07.1942).
14 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Нічыпара Тодаравіча, беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (14.11.1900 – 18.02.1967).
16 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння Янкі СКРЫГАНА, беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Труханавічы Грозаўскага сельсавета (16.11.1905 – 18.09.1992).
17 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння ЯСЮЧЭНІ Уладзіміра Мікалаевіча, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Станькі Доктаравіцкага сельсавета (17.11.1925 – 12.03.1945).
СНЕЖАНЬ
10 снежня – 115 гадоў з дня нараджэння НЯЧАЕВА Арсена Аляксеевіча, Героя Савецкага Саюза, капітана чырвонай Арміі, удзельніка штурма Берліна, ураджэнца вёскі Блеўчыцы (10.12.1910 – 07.04.1989).
15 снежня – 115 гадоў з дня нараджэння ДАЛГІНА Ісаака Маркавіча, вучонага-метэаролага, доктара геаграфічных навук (1964), ураджэнца вёскі Цімкавічы (15.12.1910 – 21.06.1988).
24 снежня – 105 гадоў з дня нараджэння ЛЯШЧЫНСКАГА Адама Браніслававіча, Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра батарэі самаходных установак СУ-122, ураджэнца вёскі Якубавічы Капыльскага сельсавета (24.12.1920 – 08.09.2006).
28 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння КАТА Сцяпана Аляксеевіча, беларускага і расійскага вучонага ў галіне раслінаводства, фізіялогіі і абароны раслін, доктара сельскагаспадарчых навук (1951), ураджэнца вёскі Пясочнае (28.12.1895 – ?).
У 2025 годзе спаўняецца:
11 студзеня – 45 гадоў з дня адкрыцця сярэдняй школы № 3 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Капыля») (11.01.1980).
28 лютага – 25 гадоў, як Дзяржаўная геральдычная служба, згодна з Пастановай Савета Міністраў «Аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь» № 89 ад 22.02.1994 года, зарэгістравала і ўнесла ў Гербавы матрыкул Герб горада Капыля 1952 года (28.02.2000).
3 мая – 95 гадоў з дня, як пачала выходзіць раённая газета «Слава працы» (03.05.1930).
18 жніўня – 35 гадоў з дня адкрыцця Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса (18.08.1990).
25 жніўня – 105 гадоў з дня заснавання КСУП «Доктаравічы» (раней саўгас «Доктаравічы») (25.09.1920).
1 верасня – 45 гадоў, як адкрылася Капыльскае СПТВ-211 і 25 гадоў, як вучылішча стала ліцэем (01.09.1980, 01.09.2000).
1 верасня – 60 гадоў, як адкрылася Доктаравіцкая сярэдняя школа (01.09.1965).
Верасень – 20 гадоў з дня адкрыцця раённага Цэнтра ткацтва ў вёсцы Семежава (2005).
1 кастрычніка – 95 гадоў, як была створана Капыльская МТС (01.10.1930).
2025 – 60 гадоў з дня заснавання калгаса «Цімкавіцкі» (зараз далучаны да ААТ «Капыльскае») (1965).
2025 – 110 гадоў з дня нара-джэння ТАРОЦЬКІ Уладзіміра Іосіфавіча, ваеннага інжынера-канструктара танкаў, які працаваў на ленінградскім Кіраўскім заводзе, ураджэнца вёскі Рымашы (1915 – 2002).
2025 – 150 гадоў з дня нара-джэння ДАМАНСКАЙ Міхаліны Адамаўны, класіка польскай літаратуры, ураджэнкі вёскі Чыжэвічы Доктаравіцкага сельсавета (1875 – 18.03.1936).
2025 – 210 гадоў, як у Капылі адкрылася першая царкоўна-прыходская школа (1815).
Пры складанні спіса «Старонкі гісторыі Капыльшчыны» былі выкарыстаны наступныя матэрыялы:
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002
Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995. –799 с.
Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.– Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2014. – 71 с.
Бельскі, А. Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце /Алесь Бельскі. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. –152 с.
Бельскі, А. Тут жыцця пачатак: вядомыя людзі з Капыльшчыны/ Алесь Бельскі. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2021. – 128 с.
Минская область: энциклопедия в 2 т. – Мінск: БелЭн, 2007
Памяць: Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел. навука, 2001. – 638 с.
Звесткі з установы «Дзяржаўны занальны архіў» г. Слуцк.
Каляндар складзены паводле інфармацыі, прапанаванай Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя Анатоля Астрэйкі
Комментарии