У аснове – прафілактыка
У самым разгары прафілактычная работа па пажарнай бяспецы. Камісіяй сельвыканкама праводзяцца рэйды па абследаванні домаўладанняў. Прычым некаторыя рэкамендацыі камісіі выконваюць адразу. Так, пакуль камісія падчас рэйду была ў суседніх дамах, жыхар в. Свідзічы Вячаслаў Канановіч купіў у мясцовай краме АПА (на здымку) і ўсталяваў яго ў домаўладанні.
Па выніках абследавання 11 грамадзян, у якіх выяўлены парушэнні ППБ і якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, выкліканы і разгледжаны на чарговым пасяджэнні савета ГПАП.
Бяспечныя канікулы
У рамках прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» ў Старыцкай СШ праведзена сустрэча навучэнцаў школы з прадстаўнікамі Капыльскага РАНС і АСВОД. Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага райаддзела па НС Наталля Шатыка правяла інтэрактыўную гульню «Бяспечны Новы год», расказала аб асноўных правілах бяспекі ў перыяд зімовых канікул і навагодніх святаў.
З вынікамі работы АСВОД за 2024 год прысутных азнаёміў старшыня Капыльскай райарганізацыі АСВОД Васіль Сельвановіч. Ён таксама нагадаў навучэнцам правілы паводзін і меры бяспекі паблізу вадаёмаў падчас з’яўлення або разбурэння лядовага пакрыцця.
У чаканні свята
Сельскія населеныя пункты рыхтуюцца да Новага года: запальваюцца гірлянды, упрыгожваюцца адміністрацыйныя будынкі, школы, сацыяльныя аб’екты, ствараюцца святочныя фотазоны, упрыгожваюцца хвойныя расліны, як, напрыклад, гэта зрабілі ля будынка сельвыканкама (на здымку).
Комментарии