Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Как живет Грозовский сельсовет

22.12.2024

Аксана Маліноўская прайшла ў фінал

У фінал VI фестывалю творчасці людзей з інваліднасцю «Снежаньскі карагод» прайшла жыхарка Грозаўскага пансіяната «Ліпавы рай» Аксана Маліноўская з песняй «Неба маё». Фіналістка ўзнагароджана дыпломам і каштоўнымі падарункамі. Акрамя гэтага, дыпломам за ўдзел у конкурсе ўзнагароджаны яшчэ адзін удзельнік з пансіяната Юрый Шкут.

Павышаюць дэмаграфію

Насельніцтва Грозаўскага сельсавета павялічваецца. Так, зусім нядаўна ў дзвюх шматдзетных сем’ях нарадзілася Юлія, якая стала сёмай у сям’і, і маленькі Міша – трэцім.

Чытанне развівае і выхоўвае

Для выхаванцаў Грозаўскага дзіцячага сада бібліятэкар мясцовай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя правяла гадзіну духоўнага чытання «Кнігі, якія выхоўваюць характар». Бібліятэкар адзначыла, што чытанне – гэта ўнікальны занятак, які развівае і выхоўвае, застаўляе думаць і ўяўляць, а сумеснае чытанне дзяцей і бацькоў збліжае і аб’ядноўвае.

#Елка_в_моей_школе

Пад такой назвай онлайн-фотачэлендж аб’яднаў вучняў Грозаўскай сярэдняй школы. Для ўдзелу ў гульні неабходна было размясціць фатаздымак школьнай ёлкі ў сваім акаўнце Інстаграм або УКантакце з хэштэгам #Елка_в_моей_школе. Таксама вучні і настаўнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/35398-kak-zhivet-grozovskij-selsovet#sigProIdaf1bc1c6b5
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей