У сям’і – шостае дзіця
У аграгарадку Лясное мнага-дзетная сям’я папоўнілася шостым дзіцем, да гэтага ў сям’і выхоўваліся дзве дзяўчынкі і тры хлопчыкі. На свет з’явіўся яшчэ адзін хлопчык, якога назвалі Дзмітрыем.
Віншаванні паважанаму педагогу
2 снежня адзначыла свой 95-гадовы юбілей Ванда Іванаўна Лукашэвіч з вёскі Лоцвіны. Шмат гадоў яна аддала працы настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Цялядавіцкай школе. Зімой яна пражывае ў дачкі ў Мінску. Віншаванні са святам выдатнаму педагогу, паважанаму чалавеку гучалі ад удзячных землякоў, былых вучняў па тэлефоне.
Да паслуг – новы магазін
У в. Бабоўня непадалёку ад адміністрацыйнага будынка сельвыканкама адкрыўся магазін тавараў паўсядзённага попыту «Асарці». Яго ўладальнік – індывідуальны прадпрымальнік Паўленка.
Могілкі без хмызняку
Грамадскія могілкі ў вёсцы Бабоўня значна папрыгажэлі і пачысцелі. Сіламі Капыльскай ЖКГ тут праведзена высечка хмызнякоў.
Наступствы пажару ліквідаваны
З дапамогай тэхнічных і людскіх рэсурсаў УП «ПІК-Лясное» ліквідавала наступствы жнівеньскага пажару ў вёсцы Выня (на здымку). Так, захаваны рэшткі чатырох згарэлых дамоў і дзесяці гаспадарчых пабудоў.
Закуп малака не спыняецца
Нягледзячы на зіму, працягваецца закуп малака з уласных падвор’яў насельніцтва ў сямі населеных пунктах сельсавета. Тэхнікай мясцовай гаспадаркі з 11 падвор’яў за апошні месяц звезена каля 180–200 літраў прадукта.
Комментарии