Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем, что нового в Потейковском сельсовете

21.12.2024

Увага на парадак

На чарговым пасяджэнні мясцовага сельвыканкама разгледжана работа па добраўпарадкаванні, у прыватнасці, па эфектыўнасці дзеяння па Указе № 116. У наступным годзе запланаваны знос шасці домаўладанняў. Асаблівая ўвага будзе звернута на парадак у сядзібах па вул. Цэнтральнай у аг. Пацейкі, прычым не толькі на вуліцы, але і прыдамавых тэрыторыях.

Рэйды супраць пажараў

На працягу снежня работнікі сельвыканкама, устаноў сацыяльнай сферы, зацікаўленыя структуры праводзілі рэйды па захаванні супрацьпажарнай бяспекі з праблемнай катэгорыяй грамадзян. Наведаны 32 домаўладанні ў вёсках Кацельнікі, Казакоўка, Ржаўка, Печураны, Дарагавіца. Грубых парушэнняў не выяўлена, толькі выпісаны тры рэкамендацыі. У выніку адной праверкі вядзецца падрыхтоўка па размяшчэнні грамадзяніна ў Бабаўнянскую бальніцу сястрынскага догляду.

Падрыхтоўка да святаў

На тэрыторыі сельсавета, асабліва ў яго цэнтры, распачалася актыўная падрыхтоўка да навагодніх святаў. Акрамя старых упрыгажэнняў дадаткова з’явяцца новыя архітэктурныя формы, неонавыя цацкі, падсветкі.

У гасцях – выпускніца

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» ў Пацейкаўскай СШ разглядаліся пытанні па прафарыентацыі. У госці да старшакласнікаў завітала былая выпускніца аграрнага класа Анастасія Каляда. Яна – малады спецыяліст, працуе інжынерам па ахове працы ААТ «Прагрэс 2010». Дзяцей зацікавіў аповед пра яе станаўленне і выбар прафесіі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей