Вярнуць на правільны шлях...
На чарговае пасяджэнне савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку запрошана 12 чалавек. У ходзе правядзення мерапрыемства былі заслуханы асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця і не занятыя ў эканоміцы. З імі праведзены прафілактычныя гутаркі, прапанаваны шляхі выхаду з існуючых жыццёвых сітуацый.
...і папярэдзіць пажары
Бяспека жыллёвага фонду знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. Таму праводзіцца работа па абследаванні домаўладанняў на прадмет супрацьпажарнага стану, у сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я. За снежань абследавана 16 домаўладанняў.
Выгадаваць дзяцей і пабудаваць дом
За бягучы год на тэрыторыі Бучацінскага сельсавета нарадзілася трое дзяцей: двое ў Жыліхаве і адзін у Бучаціне. І адразу на дзве шматдзетныя сям’і стала больш!
З дзяржпадтрымкай вядзецца будаўніцтва дамоў для шматдзетных сем’яў: у Бучаціне і Жыліхаве.
Бяспечны Новы год
Супрацоўнікі Капыльскага РАНС сустрэліся з навучэнцамі і калектывам Бучацінскай СШ. У ходзе гутаркі дзеці азнаёміліся з правіламі выкарыстання піратэхнічных вырабаў і электрычных гірляндаў, правіламі бяспечных паводзін падчас галалёду.
Без траўматызму
Каб забяспечыць работнікаў на працоўных месцах неабходнымі матэрыяламі і папярэдзіць выпадкі вытворчага траўматызму, у Жыліхаўскай СШ арганізаваны і пра-ведзены «Тыдзень нулявога траўматызму». Была праверана наяўнасць і камплектацыя аптэчкі першай дапамогі (на здымку).
Вынікі мерапрыемстваў былі падведзены на нарадзе пры дырэктары ўстановы адукацыі.
Комментарии