Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Победа юной копылянки-путешественницы

17.12.2024

Сёлета ў перыяд з сакавіка па снежань у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» праводзіўся абласны этап конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка». Па яго выніках Дыплома ІІ ступені ўдастоена вучаніца чацвёртага класа СШ № 2 г. Капыля Аліна Сінюк.

Прапанаваную на конкурс творчую работу Аліна пад-рыхтавала пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Святланы Калевіч. Распрацаваны праект – гэта цэлы зборнік адмыслова аформленых падарожных нататкаў. У дзённіку школьніцы размешчаны фотаздымкі, ілюстрацыі, квіткі, QR-коды са спасылкамі на дадатковую інфармацыю, выказванні, уражанні ад шматлікіх падарожжаў і экскурсій, непасрэднай удзельніцай якіх яна сама была. І спіс такіх аб’ектаў уражвае: пачынаючы з першага класа разам са Святланай Уладзіміраўнай дзяўчынка і яе аднакласнікі наведалі каля двух дзясяткаў славутасцей Беларусі. Культура, прамысловасць, экалогія – вось няпоўны пералік напрамкаў, якім аддавалася перавага пры выбары кропак маршрута.

Акрамя непасрэдна самога дзённіка, для конкурсу неабходна было напісаць сачыненне пра турыстычны аб’ект. Тэмай для сваёй работы Аліна абрала мемарыяльны комплекс «Хатынь».

– Аліна – дзяўчынка дапытлівая і кемлівая. Яна з’яўляецца актыўнай удзельніцай шматлікіх конкурсаў рознага ўзроўню, неаднаразова станавілася іх пераможцам, – расказвае Святлана Калевіч пра свою вучаніцу. – На прапанову паўдзельнічаць у акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» таксама з задавальненнем згадзілася, нягледзячы на тое, што ўмовамі была прадугледжана падача матэрыялу не ў друкаваным выглядзе, а напісаным ад рукі, што значна ўскладняе падрыхтоўку.

Творчая работа юнай турысткі будзе прадстаўлена на заключным, рэспубліканскім, этапе конкурсу. Жадаем Аліне і яе настаўніцы паспяховага выступлення і высокай ацэнкі журы!

Усяго на абласны этап конкурсу было прадстаўлена 37 творчых праектаў пераможцаў раённых этапаў. Праводзілася ж мерапрыемства сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях (1–4 класы і 5–11 класы).

Фота з архіва Святланы КАЛЕВІЧ


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей