Наш рэгіён прадставілі народны ансамбль народных інструментаў «Капыльскія дудары», харэаграфічны калектыў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль народнай песні «Спадчына», народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра», народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі».
У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую ацэнку журы, у склад якога ўваходзілі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Па ўмовах конкурсу ў гэтым годзе неабходным патрабаваннем з’яўлялася ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі з раёна артыстаў. Прадстаўнікі Капыльшчыны для сваёй пастаноўкі абралі творы Адама Русака.
– У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падтрымцы аматарскіх калектываў, і гэты фестываль – таму пацвярджэнне. Што датычыць Капыльшчыны, то тут, несуменна, захоўваецца і развіваецца народная творчасць, аб’ядноўваючы людзей у імкненні да мастацтва і культурнага абмену. І мы ганарымся тым, што змаглі прадставіць нашы традыцыі і навыкі на такім важным мерапрыемстве, – падзялілася дырэктар Капыльскага РЦК Ганна Кільчэўская.
ДА ВЕДАМА
Фестываль «Напеў зямлі маёй» праводзіцца з 2001 года і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, з’яўляецца адной з самых яркіх і значных падзей у культурным жыцці сталічнага рэгіёна. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыццё багацця і разнастайнасці аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.
Фота Капыльскага РЦК
Комментарии