Пры напісанні артыкула дапамагла кніга нашага земляка Алеся Бельскага «Тут наша радзіма», дзе аўтар сабраў матэрыялы пра выдатных людзей з Капыльшчыны, якія вядомы ў Беларусі і свеце. Леў Гурын – доктар тэхнічных навук (1968), старшы навуковы супрацоўнік па спецыяльнасці вылічальная матэматыка» (1959).
Крыху біяграфіі
Пасля навучання у Семежаўскаіі сярэдняй школе ў 1937 г. Гурын паступіў на механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, які скончыў з адзнакай у 1941 г. 3 верасня 1941 г. – у Чырвонай Арміі. Пачаў службу слухачом Ленінградскай ваенна-паветранай акадэміі, навучаўся на інжынерным факультэце, які скончыў з адзнакай у 1945 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З мая па ліпень 1944 г. знаходзіўся ў рэальнай ваеннай абстаноўцы, рыхтаваў баявыя самалёты да вылетаў. У час гітлераўскай акупацыі загінулі бацькі і дзве сястры Льва Гурына.
Пасля вайны служыў у розных вайсковых часцях, займаў пасады ад старшага тэхніка да старшага навуковага супрацоўніка і начальніка лабараторыі (вайсковая часць 48230). Звольнены ў запас у 1971 г. у званні інжынер-падпалкоўніка. 3 1971 г. працаваў у Інстытуце касмічных даследаванняў АН СССР (пазней — Расійскай акадэміі навук): быў загадчыкам лабараторыі, старшым навуковым супрацоўнікам, навуковым дарадцам. Звольніўся з інстытута ў 1993 г. і эмігрыраваў у ЗША.
Ад тэорыі да практыкі
Навуковыя працы прысвечаны тэорыі даследавання аперацый, вылічальнай матэматыцы, метадам рашэння задач аптымізацыі, у тым ліку шматэкстрэмальных і шматкрытэрыяльных задач, аналізу і мадэляванню складаных сістэм і кіравання імі, таорыі верагоднасцей і матэматычнай статыстыцы. Вучоным асабіста і пад яго кіраўніцтвам праведзены шэраг тэарэтычных і прыкладных даследаванняў у галіне апрацоўкі вымяральнай інфармацыі, вынікі якіх знайшлі шырокае выкарыстанне ў працэсе навуковай інтэрпрэтацыі і ходзе касмічных эксперыментаў.
Выканаў і надрукаваў больш як 100 навуковых прац, сярод якіх: «Задачы і метады алтымальнага размеркавання рэсурсаў» (1968), «Шматузроўневая сістэма алгарытмаў выяўлення і вылучэння сігналаў на фоне перашкод» (1976 г.), «Умоўна-эфектыўныя ацэнкі параметраў нелінейных мадэляў» (1976 г.), «Параўнальны аналіз розных падыходау да ацэнкі параметраў мнагамерных мадэлей» (1977 г.), «Аб розных метадах рашэння адной імавернаснай задачы» (1993 г.) і інш.
Узнагароды за працу
Удзельнік шэрагу навуковых канферэнцый і нарад, у тым ліку міжнародных. У 1976 г. браў удзел у восьмай секцыі рабочай групы «Касмічная фізіка» па праграме «Інтэркосмас» (г. Прага), зрабіў тры даклады (адзін з іх у суаўтарстве з Н. Смірновай).
Пад кіраўніцтвам вучонага падрыхтаваньі восем кандыдацкіх дысертацый. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), шматлікімі медалямі, у тым ліку адзначаны Федэрацыяй касманаўтыкі і медалём імя М.У. Келдыша.
Комментарии