Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Победа у копылян: подведены итоги конкурса «Праз мінулае ў сучаснасць»

04.12.2024

Вучні сярэдняй школы № 2 г. Капыля атрымалі перамогу ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць» рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву!».

Так, Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ў намінацыі «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» узнагароджана конкурсная работа вучняў 11 «А» профільнага класа, якую выканалі Іван Берднік, Анастасія Давыдзенка, Мілана Мікалаеўская, Мікіта Сянькевіч.

– Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае у сучаснасць» праводзіўся з лютага па кастрычнік 2024 года, – расказвае кіраўнік праекта, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Колас. – Удзельнікам неабходна было прадставіць летапіс установы адукацыі і адлюстраваць у ім звесткі пра гісторыю адукацыі ў раёне. Таксама расказаць пра асноўныя вехі гісторыі школы, выдатных настаўнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дасягненні і традыцыі сваёй навучальнай установы. Важнае значэнне мела і творчае афармленне летапісу. Усяго на рэспубліканскі этап конкурсу быў прадстаўлены 61 летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Таму мы ганарымся нашай узнагародай. Гэта сведчанне вялікай працы і адказнага падыходу да вывучэння, захавання і прапаганды гісторыі школы.

– Падчас працы над конкурснай работай мы дасканала вывучалі летапіс, – дзеліцца Мікіта Сянькевіч. Ён быў створаны ветэранам педагагічнай працы, былым настаўнікам геаграфіі Анатолем Сікорскім. У ім размешчаны матэрыялы школьнага архіва (дакументы, фотаздымкі, школьныя альбомы), публікацыі ў газеце «Слава працы» былога дырэктара Барыса Канстанцінавіча Багдановіча, а таксама ўспаміны і артыкулы настаўнікаў. Мы дапоўнілі ўжо накопленыя матэрыялы новымі звесткамі пра падзеі, мерапрыемствы, дасягненні нашай школы. Вывучаць яе гісторыю і ўносіць новае было цікава і вельмі адказна. Галоўнае, што даў нам удзел у конкурсе – захаванне пераемнаці пакаленняў, лепшых традыцый і выхаванне гонару за сваю ўстанову адукацыі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей