Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Бобовнянского сельсовета

01.12.2024

Парадак у аграгарадку...

Добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі на тэрыторыі сельсавета надаецца асаблівая ўвага. Так, на грамадзянскіх могілках аг. Пясочнае высякаецца параснік, а на вул. Леніна ў гэтым жа населеным пункце прыбралі лістоту і смецце.

...і каля храма

Работнікі Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці сумесна з работнікамі Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду правялі дабрачынную акцыю «Чысціня каля храма – чысціня на душы» па навядзенні парадку на тэрыторыі Свята-Траецкага храма ў в. Цялядавічы (на здымку).
Па заканчэнні работ усе ўдзельнікі акцыі атрымалі каласальны зарад энергіі, таму што папрацавалі на славу Божую. Як жа гэта важна і каштоўна – берагчы духоўна-матэрыяльныя каштоўнасці сваёй малой радзімы, а самае галоўнае, што гэтыя скарбы дастануцца нашаму маладому пакаленню.

Беражом электраэнергію

У Лясноўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла акцыя пад назвай «Вучымся берагчы энергію правільна». Дарослым і дзецям раздавалі лістоўкі, у якіх змяшчалася інфармацыя пра тое, як правільна берагчы энергію. Прысутныя зразумелі, што эканомія энергіі дазволіць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя, а таксама гэта выгадна эканамічна, бо сэканоміць сямейны бюджэт.

Дыскатэка для моладзі...

На пазітыўнай хвалі ў Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці прайшла дыскатэка для моладзі. Запальная музыка, нястрыманая весялосць, прыемная сяброўская атмасфера – усё гэта падарыла цудоўны настрой, зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый.

...і людзей элегантнага ўзросту

Лоцвінскі цэнтр аматарскай творчасці запрасіў да сябе і людзей элегантнага ўзросту. Праграма была вельмі разнастайная: інструментальныя мелодыі, песні 80-х, танцавальныя кампазіцыі, рэтра-музыка. З іх дапамогай прысутныя змаглі акунуцца ў маладосць. Пакуль бабулі весяліліся ў прыемнай кампаніі, унукі займаліся сваімі дзіцячымі справамі: з вялікім задавальненнем гулялі ў дзіцячым кутку (на здымку). Танцавальны вечар дапамог зарадзіцца пазітывам, добрым настроем і энергіяй.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей