«Што пасееш, тое пажнеш!»
Творчы калектыў артыстаў РЦК павіншаваў работнікаў ЗАТ «Жыліхава» з прафесійным святам. Культработнікі пастараліся на славу, падрыхтаваўшы для віноўнікаў урачыстасці тэатралізаваны канцэрт «Што пасееш, тое пажнеш!» Дарэчы, было ўсё: і вясёлы гумар галоўных персанажаў канцэрта – Майстэрства, Працавітасці, Творчасці, а таксама дзяўчыны-журналісткі; і гарэзлівыя прыпеўкі ў іх жа выкананні, і вясёлыя хіты ў стылі шансон.
«Мы малюем восень...»
Так называлася гадзіна творчасці, якую работнікі Бучацінскай сельскай бібліятэкі правялі ў дзіцячым садзе. Дзеці ўспомнілі прыкметы восені, высветлілі, якія колеры будуць галоўнымі, і пастараліся адлюстраваць гэта ўсё ў сваіх малюнках.
...і робім елку
На базе Бучацінскай сярэдняй школы прайшоў майстар-клас, як зрабіць елку з макаронных вырабаў. Дзеці з цікавасцю назіралі за працэсам, а пасля некаторыя дзяўчынкі самі выказалі жаданне паспрабаваць паўтарыць убачанае. Атрымалася незвычайна і цікава. Многія захапіліся гэтай тэхнікай і вырашылі працягнуць працу з гэтым матэрыялам.
Стань прыкметным
Жыліхаўскі сельскі дом культуры сумесна з сельскай бібліятэкай правялі рэйд-акцыю «Стань прыкметным у цемры», накіраваную на прафілактыку траўматызму ў цёмны час сутак. Удзельнікі акцыі атрымалі інфармацыйную памятку «Флікер – ахова твайго здароўя і жыцця», а таксама флікер у падарунак (на здымку). Арганізатары жадалі ўсім здароўя, берагчы сябе і сваіх блізкіх. Нягледзячы на пахмурнае восеньскае надвор’е, ва ўсіх быў сонечны настрой.
Што такое добра і што такое дрэнна?
Адказ на гэтае пытанне шукалі рабяты, якія наведалі Жыліхаўскі сельскі дом культуры. Падчас мультгадзіны яны праслухалі верш Уладзіміра Маякоўскага, прагледзелі мультфільм. Таксама намалявалі малюнкі, дзе паказалі дрэннага і добрага герояў, а ў выніку прыйшлі да высновы, што лепш рабіць добрыя ўчынкі, чым паводзіць сябе дрэнна.
Комментарии