Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие работы идут на полях Копыльщины? Рассказываем

12.11.2024

Сельскагаспадарчы год падыходзіць да свайго завяршэння. Аднак, нягледзячы на халаднаватае надвор’е, аграрыяў яшчэ можна сустрэць на палетках раёна.

Гудуць трактары

Галоўны від работ, на які накіраваны намаганні сельгасвытворцаў, – гэта ўзняцце зябліва. Пра важнасць аграпрыёму гаварыць не даводзіцца, паколькі гэта адзін з найважнейшых элементаў тэхналогіі ў раслінаводстве. Усяго ў раёне запланавана заараць на зіму 26 698 га, выканана заданне на 32%.

Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 11 лістапада на палетках Капыльшчыны працаваў 31 трактар. Найбольш прадукцыйна дзейнічалі ў ААТ «Капыльскае», дзе заарана 1440 га (планавае заданне ўжо выканана на 58%), крыху адстаюць ад іх аграрыі ф-ла «В. Раёўка» (56%) і ф-ла «Лакнэя» (54%). Пакуль толькі 298 га (17% ад неабходнага) занеслі на свой рахунак у СГФ «Руднае», 238 га (18%) – у КСУП «Доктаравічы».

Салодкія гісторыі

У гаспадарках раёна завершана ўборка цукровых буракоў. Накапана 249 467 тон у фізічнай вазе пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 376 ц/га. Самай урадлівай паказала сябе гэта культура ў ААТ «Семежава» – 500 ц/га. Атрымалі па 429 цэнтнераў на круг у СГФ «Руднае», па 412 ц – у ААТ «Праснакі».

Цукрыстасць караняплодаў у сярэднім па раёне 16,19%, самы высокі гэты паказчык якасці культуры ў ААТ «Капыльскае» – 16,60%.

Працягваецца вывазка буракоў – на названую дату на пункт прыёмкі дастаўлена 171 487 тон, з іх 146 790 тон пайшлі ў залік.

«Царыцу палёў» адправілі ў засекі

Завершана ўборка кукурузы на зерне і зялёны корм. Пра гэта інфармуе ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Намалочана 47 347 тон зерня, з якіх 5380 тон сплю-шчана. Найбольш – 6185 тон – на рахунку УП «ПІК-Лясное», 6089 тон кукурузы намалацілі ў ААТ «Ціміразеўскі».

Назапашана 273 904 кукурузнага сіласу, зялёная маса для якога была ўбрана з 15 216 га.

У жывёлаводаў перапынкаў не бывае

Гаспадаркамі Капыльшчыны за апошні дзень (інфармацыя на 11 лістапада 2024 года) надоена 469,3 тоны малака, і гэта 103,3% да адпаведнага ўзроўню мінулага года.

Ад адной каровы атрымалі па 18,9 кг. Вышэй за іншых ва ўмоўнай рэйтынгавай табліцы знаходзяцца жывёлаводы ААТ «Капыльскае» з надоем 25,9 кг, больш за 20 кг ад каровы на рахунку ф-ла «Лакнэя» (23,8 кг), ААТ «Семежава» (21,0 кг), УП «ПІК-Лясное» (20,9 кг), ААТ «Праснакі» (20,1 кг). Самы нізкі рэзультат – 10,8 кг – паказваюць жывёлаводы ААТ «Скабін».

Таварнасць малака ў сярэднім па раёне складае 90,3%. Большасць гаспадарак перавышаюць адметку ў 90%, за выключэннем ААТ «Скабін», ААТ «Старыца-Агра», ААТ «Прагрэс 2010» і ЗАТ «Жыліхава».

Паводле інфармацыі ўпраўлення
па сельскай гаспадарцы і харчаванні Капыльскага райвыканкама


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей