Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Осенние заботы аграриев Копыльщины

15.10.2024

Для аграрыяў пераменлівае восеньскае надвор’е не становіцца перашкодай для правядзення сезонных работ. Працягваецца ўборка кукурузы, цукровых буракоў, нарыхтоўваюць арганічныя ўгнаенні, свае штодзённыя клопаты ў жывёлаводаў.

Цукровая гісторыя

Па стане на 14 кастрычніка накапана 91 035 тон цукровых буракоў у фізічнай вазе, у тым ліку за апошні дзень 3660 тон. Салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 2714 га (41% ад неабходнага), сярэдняя ўраджайнасць па раёне 335 ц/га (летась на названую дату было 442 ц/га).
Лепш чым у іншых урадзілі цукровыя буракі ў ААТ «Семежава» – 440 ц/га, СГФ «Руднае» – 401 ц/га. Калі аналізаваць цукрыстасць, то самая высокая яна ў ААТ «Прагрэс 2010» (17,46%), ААТ «Ціміразеўскі» (17,35%) і ЗАТ «Жыліхава» (17,12%). У сярэднім па раёне гэты паказчык складае 16,2% (пры базісным – 16%).
З палеткаў вывезена 62 475 тон салодкага кораня ў фізічнай вазе, з іх 55 917 тон пайшлі ў залік.

Кукуруза на зерне…

Сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны ўбі-раюць кукурузу на зерне. З адведзеных 6340 га гэты від работ выкананы на 88% палеткаў. Намалочана 39 621 тона, у тым ліку за апошні дзень 821 тона. У сярэднім па раёне ўраджайнасць складае 71 ц/га (летась на 14 кастрычніка было 82 ц/га). Самы высокі паказчык у філіяле «Вялікая Раёўка», дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 88 цэнтнераў. Некаторыя гаспадаркі займаюцца плюшчэннем кукурузнага зерня – усяго такім чынам нарыхтавана 3509 тон.

...сілас і зялёны корм

Працягваецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Работы выкананы на 13 174 га (86% да плана). Ужо назапашана 244 621 тона гэтага спажыўнага корму. За дзень у траншэі ўкладваюць амаль па 3000 тон. Сярэднераённая ўраджайнасць культуры складае 207 ц/га (летась было 295 ц/га). Лепш за іншых яна ўрадзіла ў ф-ле «В. Раёўка» і ААТ «Капыльскае» – па 269 ц/га, ЗАТ «Жыліхава» – 260 ц/га, вышэй за сярэднераённы паказчык нарыхтоўваюць у СГФ «Руднае» (229 ц/га), ф-ле «Лакнея» (224 ц/га), ААТ «Праснакі» (220 ц/га).

Запас бяды не чыніць

Гаспадаркамі раёна назапашана 148 002 тоны кармавых адзінак травяністых кармоў, на кожную ўмоўную галаву жывёлы прыходзіцца па 27,9 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта прыкладана столькі ж, як было ў 2023 годзе (на 0,3 ц к.адз. больш). Лепш за іншых у раённай зводцы выглядаюць ф-л «В. Раёўка» (39,3 ц к.адз.), ААТ «Капыльскае» (35,9 ц к.адз.), ААТ «Скабін» (35,4 ц к.адз.), ААТ «Праснакі» (32,1 ц к.адз.).

Працуюць жывёлаводы
Валавы надой за апошні дзень (інфармацыя атрымана на 14 кастрычніка) ў раёне складае 474,2 тоны малака, і гэта 104,8% да папярэдняга года. Сярэднясутачны надой – 19,1 кг (на 0,5 кг больш, чым на такую ж дату ў 2023 годзе).
Самыя прадукцыйныя статкі ў ААТ «Капыльскае», дзе ад адной каровы атрымліваюць у сярэднім па 26,3 кг малака, і ф-ле «Лакнея» (па 25,1 кг). Дарэчы, менавіта ў названым філіяле самая большая прыбаўка ў параўнанні з мінулым годам (плюс 2,4 кг).
Адстаюць ад іншых жывёлаводы ААТ «Скабін» з надоем 10,8 кг ад каровы і ААТ «Ціміразеўскі» (14,2 кг).

Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні падрыхтавала


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей