Выдатная гаспадыня
Маю маму завуць Дар’я. Яна вельмі добрая і клапатлівая. З самага дзяцінства матулечка падтрымлівае, аберагае і абараняе нас, сваіх дзяцей – мяне і майго браціка Марка. Калі ў мяне нешта не атрымліваецца, то мама заўсёды знойдзе выйсце з сітуацыі і дасць патрэбную параду. А яшчэ яна па-майстэрску кіруе сваім вольным часам! Знаходзіць любую магчымасць, каб навучыцца чаму-небудзь новаму і карыснаму, а пасля навучыць нас. Мама заўсёды гатова прыйсці на дапамогу, за гэта яе любяць і цэняць. Акрамя гэтага, мая мамачка добрая гаспадыня. А як выдатна яна гатуе! Кожную суботу ці нядзелю яна частуе нашу сямейку смачнымі блінцамі. Гэта стала нашай традыцыяй. Я люблю праводзіць час разам з ёй на кухні! Я люблю цябе, мая дарагая!
Яўгенія НОВІКАВА, вучаніца 6 «А» класа
Смелая і справядлівая
Мая мама самая лепшая на свеце. Я вельмі яе люблю. Яна – ветэрынарны ўрач. Вельмі адказна ставіцца да сваёй работы і любіць жывёл. Матулька добрая і сур’ёзная, смелая і справядлівая. Вучыць нас быць добрымі, спагадлівымі, з павагай ставіцца да старэйшых, дапамагаць людзям у цяжкую хвіліну. А яшчэ мама – добрая гаспадыня. Яна ўвесь час імкнецца зрабіць наш дом утульным і прыгожым. Я вельмі люблю матулю і ганаруся ёй.
Сафія РЫБАК, вучаніца 7 «А» класа
Самы дарагі на свеце чалавек
Мая матуля – самы дарагі на свеце чалавек! Яны заўсёды побач, заўсёды ўважлівая, шчырая. І любыя праблемы – не праблемы, калі побач мама. У яе прыгожыя вочы, добрае сэрца, мяккія і заўсёды ласкавыя рукі. А якая яна разумная! Усё раскажа: пра жыццё, пра ўвесь свет вакол мяне. Яна ніколі не скардзіцца на мяне, не трымае злосці і крыўды, бо ведае, што я яшчэ не такая разумная, як яна. Яна радуецца маім перамогам і турбуецца, калі нешта ў мяне не атрымліваецца. Яна ніколі не перастане мяне любіць, бо я ў яе такая адзіная. Як і яна ў мяне!
Марыя ВАРАБЕЙ, вучаніца 7 «Б» класа
Ёй я магу даверыць сакрэты
Мая любая матулечка Настасся – самая лепшая ў свеце. Яна, мабыць, адзіны чалавек, каму я магу даверыць свае сакрэты і не хвалявацца, што пра іх могуць даведацца іншыя. У нас з ёю асаблівая сувязь: мы разумеем адзін аднаго з паўслова. Калі ў мяне няма настрою ці дрэннае самаадчуванне, мама мяне выслухае, падтрымае, дапаможа. А якая мамачка разумніца! У свой час скончыла школу з залатым медалём, пасля атрымала вышэйшую юрыдычную адукацыю. І хоць зараз яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, усё роўна актыўна дапамагае тату ў яго справах. Залатыя рукі мамы не маюць адпачынку. То яна радуе нас смачнай выпечкай, то вяжа кручком цудоўныя вырабы. Матуля – вялікая працаўніца, і я імкнуся быць падобнай на яе. Я люблю і шаную сваю маму!
Валерыя ВАРВАШЭНЯ, вучаніца 6 «А» класа
Я выучусь петь...
Моя мама Юлия Николаевна Наумович работает в Детской школе искусств. Она любит готовить борщ и картошку. А еще умеет играть на фортепиано и хорошо поет. Я посвятил мамочке свое стихотворение.
Мечтаю на маму похожим я быть:
Я шить научусь и картошку варить.
Стираю одежду и пыль вытираю,
В работе любой маме я помогаю.
Мечтаю, как мама, все делать уметь.
И даже, как мама, я выучусь петь.
Дмитрий НАУМОВИЧ, учащийся 4 «А» класса
Комментарии