Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Сила - в нашем единстве

02.10.2024

Як грамадзянін самай міралюбівай краіны ў свеце Рэспублікі Беларусь я вельмі ўзрадаваўся, што Дзень народнага адзінства з кожным годам набывае ўсё больш і больш традыцый. Такое свята надзвычай патрэбна нам, беларусам. Пра гэта пераканаўча сведчаць і мерапрыемствы бягучага года.

Меў рацыю Прэзідэнт, калі падкрэсліў, што культура нашай Бацькаўшчыны ўжо даўно стала неад’емнай часткай спадчыны ўсяго чалавецтва. І вельмі не па-дэмакратычнаму выступаюць тыя заморскія дзядзькі ды цётачкі, калі сёння руйнуюць помнікі Другой
сусветнай, калі перапісваюць саму гісторыю вайны і міру, калі ашалела імкнуцца развязаць трэцюю сусветную.

Вельмі шкада, што для некаторых наша тысячагадовая гісторыя – пусты гук…

Абсурд: тое, чым з маленства мы прывыклі ганарыцца, у нашых заморскіх і заакіянскіх ворагаў выклікае раздражненне і нянавісць. Горка, што Захад прывык навязваць усяму свету толькі сваё, нават не лепшага гатунку і якасці. Лічу, што гэта вялікая памылка – прапагандаваць іншым нацыям заходнія каштоўнасці, знішчаць культурную разнастайнасць Зямлі-матухны.

Насуперак варожым сілам, што імкнуцца пасеяць нянавісць у Беларусі, іншых рэспубліках былога СССР, мы пастаянна імкнёмся праяўляць згоду, дэманструем агульнасць духоўных традыцый і гістарычнага лёсу народа. Мяне як патрыёта вельмі
кранула, што Прэзідэнт менавіта ў Дзень народнага адзінства аб’явіў аб старце ўсебеларускай акцыі «Марафон адзінства». «Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую беражліва захоўваем і развіваем; талентаў нашых людзей,
якімі славіцца беларуская зямля; прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе свет вакол гармоніяй і ўзаемаразуменнем», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Нам усім разам трэба навучыцца яшчэ больш разумна арганізоўваць сацыяльнае жыццё, выстройваць сістэму беларускага асветніцтва і адукацыі. Прычым з вялікай павагай да творчага патэнцыялу асобы і трапяткой аховай усялякай культурнай традыцыі шанаваць нацыянальную годнасць. І ганарыцца сваёй культурай. Беларусь багатая на асобы, кожная з якіх не толькі шмат робіць у сваім прафесійным полі, але сваёй актыўнай дзейнасцю закрывае вялікі абсяг – цэлы напрамак – нязробленага, пакуль адкрытага ў духоўнай, сацыяльна-гуманітарнай і культурнай сферах. Гэта людзі высокай маральнай культуры і чысціні, акадэмічнага інтэлекту і глыбокай, сапраўднай адданасці Беларусі. І задача дзяржавы і грамадства – усяляк падтрымаць гэтых людзей, даць ім магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял на карысць Бацькаўшчыны.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны аўтар «СП»


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей