Свята першага званка
У Бучацінскай СШ у святочных мерапрыемствах да Дня ведаў прынялі ўдзел бацькі, законныя прадстаўнікі, госці. Не прайшло мерапрыемства без сюрпрызаў. Так, дырэктар ААТ «Ціміразеўскі» Сяргей Галко аказаў дапамогу школе ў выглядзе двух ламінатараў (фарматаў А3 і А4) (на здымку). Прадстаўнік Орлікаўскага лясніцтва Капыльскага вопытнага лясгаса Аліна Латушка юным спартсменам школы прывезла набор спартыўных мячоў. Акрамя падарункаў, госці сказалі добрыя, цёплыя словы ў адрас навучэнцаў і педагогаў.
У адзінстве сіла
У Жыліхаўскай СШ прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР (на здымку). Мерапрыемства садзейнічала ўсведамленню вучнямі сэнсу і значэння дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, важнасці згуртаванасці беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы.
Хто каго ператанцуе?
Падчас танцавальнага батла каля Жыліхаўскага сДК сабраліся жыхары аграгарадка для таго, каб патанцаваць пад любімыя мелодыі. І не словам, а справай даказаць, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, і запалу хапае не толькі на працу, але і на адпачынак.
«Кінь курыць - удыхні свабодна»
У Жыліхаўскім СДК прайшло мерапрыемства, накіраванае на барацьбу з курэннем. Дзеці аграгарадка гучна заяўляюць: «Курэнне – гэта яд», таму яны і імкнуцца весці здаровы лад жыцця.
Спартыўныя гульні
Гульнёвая праграма «Спорт і я – лепшыя сябры» сабрала ў Жыліхаўскім СДК сельскую моладзь. Падлеткі з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных конкурсах, спаборнічалі паміж сабой у трапнасці, спрыце, уважлівасці (на здымку). Для малодшых дзяцей былі падрыхтаваны загадкі на спартыўную тэму. А напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў свае любімыя спартыўныя гульні.
Комментарии