Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета

22.09.2024

Пра пажарную бяспеку

На чарговым пасяджэнні Пацейкаўскага сельвыканкама разгледжаны стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета. Супрацоўнікі Капыльскага РАНС звярнулі асаблівую ўвагу на домаўладанні і прысядзібныя ўчасткі грамадзян. Вырашана больш увагі надаваць прафілактычнай рабоце па прадухіленні палаў расліннасці, спальванні смецця і г.д.

Смецце паасобку

У аг. Пацейкі працягваецца рэалізацыя пілотнага праекта па асобным зборы смецця. Капыльская ЖКГ кожнаму домаўладанню паставіла рознакаляровыя кантэйнеры і заключыла дагаворы. Як вынік – зменшылася колькасць стыхійных звалак, а смецце ўпарадкавана.

Каб прадухіліць няшчасце

Жыхары в. Бабавенка занепакоены зносам воданапорнай вежы, на якой размяшчалася буслянка. Справа ў тым, што збудаванне ўжо было старое, аварыйнае і мела пагрозу падзення. Таму, каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, дачакаўшыся адлёту буслоў у вырай, было вырашана яго ліквідаваць.

Нядаўна былі знесены пабудовы, якія не выкарыстоўваюцца, ветэрынарнай аптэкі і воданапорнай вежы ў в. Душава.

Супраць залатарніку

Дзякуючы пільнасці насельніцтва ў в. Какорычы ліквідаваны ачаг залатарніку. Суседзі аднаго з пустуючых участкаў, дзе на вялікай плошчы расла інвазіўная расліна, паведамілі ў сельвыканкам. Участак быў скошаны, а пазней плануецца яго заараць.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей