Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Бобовнянского сельсовета

22.09.2024

Беларусь - краіна адзінства

Штогадовае правядзенне ў Песачанскай БШ адзінага урока да Дня народнага адзінства спрыяе больш глыбокаму вывучэнню і захаванню гісторыі нашай дзяржавы, умацаванню ідэі нацыянальнага адзінства і кансалідацыі беларускага грамадства, папулярызацыі нашай культуры, патрыятычнаму выхаванню. У рамках святкавання ва ўстанове адукацыі былі арганізаваны інфармацыйныя выставы, якія знаёмілі наведвальнікаў з багатай і разнастайнай гісторыяй і культурай роднай зямлі. Дзяржаўнае свята служыць аб’ектыўным напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці. Дыялог са школьнікамі атрымаўся пазнавальным і сапраўды адкрытым – вучні задавалі пытанні і атрымлівалі на іх змястоўныя адказы (на здымку).

«Вядомыя аднавяскоўцы»

Ёсць простая ісціна: народ, які не ведае сваю гісторыю, не мае перспектывы заўтрашняга дня. Таму адным з напрамкаў у працы Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці на працягу многіх гадоў з’яўляецца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю.
Падчас правядзення інфарм-дайджэста «Вядомыя аднавяскоўцы» жыхарку г. Жодзіна (ураджэнку в. Лоцвіны) Марыну Наронскую зацікавіў матэрыял аб вядомых людзях вёскі, аб духавым аркестры «Лоцвінскія музыкі» (на здымку). З гонарам за сваіх вяскоўцаў яна праслухала расказ, прагледзела архіў і зняла копіі, каб паказаць і расказаць сваім унукам.

Вось і лета прайшло

На базе Лясноўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшла апошняя летняя тэматычная дыскатэка. Дзецям былі прапанаваны разнастайныя конкурсы, у якіх яны з цікавасцю прымалі ўдзел, а пасля забаўляліся з зорнай мішурой. Цёплае надвор’е запрасіла дзяцей і ў Лоцвінскі цэнтр аматарскай творчасці. Нягледзячы на рамонт, ва ўстанове гучаў звонкі дзіцячы смех. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў вясёлыя гульні. Атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Любімыя настольныя гульні

На базе Лясноўскага цэнтра культуры і вольнага часу дзеці весела правялі час, гуляючы ў розныя настольныя гульні. Пры гэтым яны размаўлялі адзін з адным, дамаўляліся, выконвалі пэўныя правілы. Нават самыя простыя настольныя гульні аказваюць карысны ўплыў на дзіця, развіваюць глядзельную памяць, увагу, кемлівасць, логіку, уяўленне і вобразнае мысленне.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей