Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

21.09.2024

МЫ адзіны!

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў Слабадакучынскай СШ (на здымку). Калектыў школы са святам павіншавалі дырэктар Валянціна Кандыбовіч і дэпутат раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Дзенісюк. Гэты дзень нагадвае беларускаму народу як важны сёння мір, згода і любоў да Радзімы.

П’янства: выхад ёсць!

Барацьба з п’янствам зноў стала тэмай нумар адзін на выязным сумесным пасяджэнні савета ГПАП і камісіі па барацьбе з п’янствам ААТ «Старыца-Агра». Разгледжана шэсць грамадзян, якія парушаюць працоўную або грамадскую дысцыпліну, маюць прагулы. З імі праведзены прафілактычныя гутаркі, дадзены рэкамендацыі па выключэнні парушэнняў працоўнай дысцыпліны, а таксама па недапушчэнні вядзення асацыяльнага ладу жыцця.

У дыялогу з насельніцтвам

У сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй актывам сельвыканкама праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам сельсавета. З вяскоўцамі абмяркоўваюцца пытанні асцярожнага абыходжання з агнём і захавання правіл пажарнай бяспекі.

Наводзіцца парадак

Адной з ключавых задач, якая стаіць перад сельвыканкамам, з’яўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў і падтрыманне належнага санітарнага стану на сваіх тэрыторыях. Цяпер працягваюцца работы па абкошванні населеных пунктаў на пустуючых участках у вёсках Садкі, Свідзiчы, Слабада-Кучынка. Вядуцца гутаркі з грамадзянамі па абкошванні тэрыторый сваіх домаўладанняў і прысядзібных участкаў.

Праводзяцца работы па ўборцы раней спілаваных дрэў на могілках у Слабада-Кучынцы. Таксама знесены безгаспадарны хлеў каля двухпавярховага дома ў в. Харытонаўка.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей