Трэба пасеяць…
Гаспадаркі Капыльшчыны завяршылі сяўбу азімага рапсу. Пад гэту культуру адвялі 10 180 га. Азімая сурэпіца ўжо заняла 239 га, што складае 25% ад запланаванага. Па стане на заканчэнне жніўня частка сельгаспрадпрыемстваў прыступіла да сяўбы азімых збожжавых. Засеена 452 га з запланаваных 31 750 га – і гэта была пшаніца. Уключыліся ў работу УП «ПІК-Лясное», ф-л «Лакнея», ААТ «Семежава», ААТ «Прагрэс 2010», ф-л «В. Раёўка».
… а перш – падрыхтаваць
Працягваецца падрыхтоўка палеткаў пад сяўбу азімых збожжавых культур. Ужо заарана 4900 га – было занята 17 трактароў. Перадпасяўныя падрыхтоўчыя работы на названую дату праведзены на 1588 га. Найбольш актыўна працуюць у ф-ле «Лакнея» і ААТ «Семежава». Ідзе лушчэнне ржышча, уносяць гліфасаты. Распачалося ўнясенне мінеральных угнаенняў. Так, на 30 жніўня пад азімыя збожжавыя ўнеслі 215 тон дзеючага рэчыва фосфару (на 2920 га), 507 т дз. р. калію (на 4223 га). Ужо нарыхтавана 405 047 тон арганікі, якая ў хуткім часе стане добрым сілкаваннем для азімых культур. На кармавым полі Працягваецца корманахтоўчая кампанія. Згодна з аператыўнымі данымі да назапашаных сена (10 739 тон) і сенажу (248 008 тон) пакрыху дабаўляецца сілас. Яго нарыхтоўваюць з сурэпіцы і кукурузы. Так, на 30 жніўня аграрыі Капыльшчыны назапасілі 13 345 тон. У сярэднім па раёне ўжо маецца 14,8 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, у мінулым годзе было 10,7 ц к. адз. Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ «Скабін» – 19,6 ц к. адз., ААТ «Праснакі» – 19 ц к.адз. (дарэчы, у гэтай гаспадаркі пакуль найбольшая прыбаўка ў параўнанні з 2023 годам – плюс 9,4 ц к. адз.), ф-л «В. Раёўка» – 18,6 ц к. адз., ААТ «Старыца-Агра» – 17,4 ц к. адз.
Комментарии