Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета

04.08.2024

Уводзяцца ў севазварот

Згодна з Указам № 116 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь два гектары нявыкарыстаных земляў у в. Ржаўка будуць уве-дзены ААТ «Прагрэс 2010» у севазварот. З гэтай мэтай знесены і захаваны шэсць пустуючых домаўладанняў.

Новы асфальт

Уся цэнтральная вуліца ў в. Какорычы набыла новае асфальтавае пакрыццё. Важныя работы для вяскоўцаў правялі работнікі філіяла ДРБУ №124 ААТ «Мінаблдарбуд».

Высеклі старыя дрэвы

Старыя могілкі ў аг. Пацейкі поўнасцю прыбраны ад небяспечных дрэў і хмызнякоў. Масавыя работы распачаліся тут у кастрычніку мінулага года і закончыліся толькі цяпер. Праведзены яны за кошт бюджэтных сродкаў і грошай, сабраных насельніцтвам.

Дыскатэка для моладзі

У Душаўскім сельскім доме культуры ў рамках праекта «Міншчына маладзёжная» ў ліпені прайшлі тэматычныя дыскатэкі «Гуляй, пакуль малады» і «У здаровым целе здаровы дух». Падлеткі і моладзь весела бавілі вольны час, а настрой, на самай справе, быў летні.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей