«Бэбі-бум»
На тэрыторыі сельсавета з пачатку года нарадзілася шэсць немаўлят. У ліпені прайшла ўрачыстая рэгістрацыя нара-джэння двух дзяцей. У сем’ях Галуза з Андросаўшчыны і Рымашэўскіх са Слабада-Кучынкі нарадзілася другое дзіця. Ад усёй душы віншуем бацькоў з папаўненнем у сям’і і жадаем нованароджаным вырасці сапраўднымі людзьмі і годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Папярэдзіць - надзвычай важна
У рамках прафілактыкі пажарнай бяспекі прадстаўнікамі сельвыканкама, супрацоўнікамі РАНС і іншымі суб’ектамі прафілактыкі праводзіцца абследаванне домаўладанняў грамадзян. Усяго за бягучы год наведаны 433 домаўладанні, або 61%.
Бяспека жыццядзейнасці
Пытанні пажарнай бяспекі ўзнімаюцца падчас правядзення сельскіх сходаў і сустрэч з насельніцтвам. Напрыклад, апошні прайшоў у в. Слабада-Кучынка. У выступленнях прысутныя гаварылі таксама пра прафілактыку правапарушэнняў, бяспечныя паводзіны ў лесе, на вадзе і г.д.
Навядзенне парадку
На тэрыторыі сельсавета на пастаяннай аснове праводзяцца работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі: цяпер ідзе масавае абкошванне населеных пунктаў, помнікаў, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў. У агульнай справе задзейнічаны як вяскоўцы, так і прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета.
Барацьба з залатарнікам
Праводзіцца барацьба з залатарнікам канадскім: скошана тры гектары зямлі, прылеглай да пасёлка Андросаўшчына, а таксама інвазіўная расліна на могілках у Андросаўшчыне.
Увага - могілкам...
Актыўна на тэрыторыі сельсавета вядуцца работы на месцах пахаванняў. Гэта і абкошванне, і выдаленне аварыйных дрэў, драўняна-хмызняковай, сухой расліннасці, уборка смецця на могілках Слабада-Кучынкі, Старыцы, Крыніцы, Андросаўшчыны.
...і пустуючым аб’ектам
У вёсках Карзуны і Роспы зносяць аб’екты нерухомасці сельскагаспадарчага прызначэння, якія не выкарыстоўваюцца. Вызваленыя ўчасткі будуць уведзены ў сельгасабарот.
Комментарии