Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

13.07.2024

Па месцах баявой славы

У рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы і педагогі Старыцкай СШ (на здымку) здзейснілі велапрабег па месцах баявой славы па маршруце «аг. Старыца – в. Свідзічы». Як адзначылі ўдзельнікі, велапрабег – гэта шлях памяці і павагі да гераічнага мінулага сваёй краіны, пацвярджэнне таго, што памяць аб подзвігу продкаў жыве ў сэрцах сучаснага пакалення. Галоўным вынікам мерапрыемства стала аб’яднанне патрыятычна настроеных дзяцей, падтрымка здаровага ладу жыцця і зарад добрага настрою ва ўсіх удзельнікаў прабегу.

Хвіліна маўчання

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі сельсавета пачаліся з мітынгаў. Старшыня сельвыканкама Нэла Гусева, прадстаўнікі грамадскасці, школьнікі ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі жывыя кветкі да помнікаў землякам у аг. Старыца і в. Сл.-Кучынка, а таксама да брацкай магілы на могілках Сл.-Кучынкі.

Наводзіцца парадак

Працягваецца работа па навядзенні парадку на зямлі: выкарчоўваюць сухія дрэвы, прыбіраюць драўляную расліннасць, параснік і смецце на могілках у в. Сл.-Кучынка.

Вуліцы ў вёсках Андросаўшчына, Русакі і Калінаўка-1, аг. Старыца прафіліраваны з дабаўленнем новага матэрыялу (гравію), а ў в. Сл.-Кучынка заасфальтавана вул. Кастрычніцкая.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 добраўпарадкаваны тэрыторыі чатырох пустуючых домаўладанняў у пас. Андросаўшчына (на здымку), вёсках Андросаўшчына і Сл.-Кучынка.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей