Са святам, Беларусь!
У Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт «Са святам, Беларусь!», прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (на здымку). Ніхто з гледачоў не застаўся абыякавым.
Парадак - тэрыторыям
На тэрыторыі сельсавета знесены тры пустуючыя дамы: у вёсках Лоцвіны, Засцеб’е, Выня. Праводзяцца работы і па абкошванні населеных пунктаў Рымашы, Засцеб’е, Бабоўня і Пясочнае.
– Работа па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі вядзецца мэтанакіравана, прычым у цесным узаемадзеянні з кіраўнікамі ўстаноў і арганізацый, размешчаных і замацаваных за тэрыторыяй сельсавета, і з жыхарамі населеных пунктаў. А дзе дасягнута паразуменне – там і найлепшы вынік, – адзначыла старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская.
Летні настрой
Цікава правялі адзін з летніх дзянькоў імянінікі ў Лясноўскім цэнтры культуры і вольнага часу: яны весела гулялі з клоўнам Гошам і робатам. Атрымалі мора пазітыву, пасля чаго правялі фотасесію. Мясцовую моладзь запрасіла ў цэнтр культуры і дыскатэка: дзеці розных узростаў весяліліся, і настрой, сапраўды, быў летні.
Музыка, танцы, радасць сталі галоўнымі элементамі вечара танцаў «Мы сабраліся тут для таго, каб танчыць», які прайшоў у Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці. Вядучая імпрэзы радавала наведвальнікаў сваімі трэкамі і стварала добры настрой усім прысутным.
Комментарии