Добраўпарадкаванне - не разавая акцыя
Бучацінскі сельвыканкам, як усе аналагічныя структуры ўлады на месцах, зараз заклапочаны пытаннямі выкошвання тэрыторыі. Як расказала старшыня сельвыканкама Святлана Сташаніна, поўным ходам касьба ідзе ва ўсіх населеных пунктах: асаблівую ўвагу надаюць тэрыторыям пустых і безгаспадарных домаўладанняў.
Праведзены абкошванне і ўборка воінскіх пахаванняў. На ўскрайку лесу паблізу в. Лютовічы каля помніка ахвярам Халакоста працавалі работнікі Орлікаўскага лясніцтва. Рамонт воінскага пахавання трох невядомых салдат праведзены і на грамадзянскіх могілках у в. Лютовічы: добраўпарадкавалі і ўстанавілі новы помнік. Акрамя таго, спілавана шэсць аварыйных дрэў у в. Выгода, знесена тры пустуючыя дамы ў в. Бучаціна.
Па дарогах Памяці
Асабліва яркім момантам жыліхаўская дзетвара лічыць велапрабег «Па дарогах Памяці», арганізаваны Жыліхаўскім СДК сумесна з сельскай бібліятэкай. Дзеці, якія прыехалі правесці летнія канікулы ў гасцях у бабуль і дзядуль, наведалі абеліск воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перад гэтым праслухалі расказ пра стралка-радыста Міхалковіча Мікалая, які пахаваны ў аграгарадку Жыліхава.
Лета з карысцю
У летні перыяд для дзяцей і падлеткаў Жыліхаўскім СДК праводзяцца мерапрыемствы самых розных форм. Сярод іх – майстар-клас «Пацерка да пацеркі», акцыя па супрацьпажарнай бяспецы «Геаметрыя бяспекі», урок памяці «Хтосьці родам з дзяцінства, а я – з вайны» (на здымку), конкурс малюнкаў на асфальце «Няхай будзе мірным неба над маёй зямлёй» і інш.
Комментарии