Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Копыляне про районку: не только интересно, но еще и полезно

08.06.2024

Заўсёды цікава, пра што гавораць простыя людзі, што абмяркоўваюць, чым жывуць. Вось неяк удалося паслухаць, як разважала адна шаноўная жанчына. У яе словах – свая рацыя і свая праўда.

– Ох ты, зноў пачалася падпіска, – спачатку ўздыхнула Зінаіда Апанасаўна, а потым пачала разважаць. – Хутка прыйдзе паштальёнка і прапануе выпісаць газеткі. А я не ведаю, выпісваць ці не? Нашто яны? Як што трэба, дык у інтэрнэце пагляджу ды па телевізары паслухаю.

А з другога боку. Што той інтэрнэт? Хто ведае, ці праўду там пішуць? Ці ж правярае хто? А ў газеце звесткі дакладныя. Нездарма ж людзі кажуць: напісанае пяром не высячэш і сякерай. Ды і прыемна трымаць у руках аркуш паперы, ён нават водар мае асаблівы.
Некалі мама мая казала, што можна не выпісваць іншыя газеты, а раёнку – абавязкова трэба, бо там жа ўсе навіны: і хто куды паехаў даведаешся, і хто памёр або каго павіншаваць з днём нараджэння. Змяшчаюць і аб’явы розныя: дзе куркі прадаваць будуць, хто вокны памяняе або дзверы. Рэклама адным словам. І гэта не толькі цікава, а яшчэ і карысна!

Фотаздымкі нашых дзетак часта друкуюцца, гэта ж такая добрая памяць! Потым сваім пакажуць: бачыш, якія твае татка або мамка былі ўдалыя!

Неяк перабірала хатні архіў, фотаздымкі там усялякія, граматы нават свае знайшла. І тут жа – невялікая жоўценькая выразачка са «Славыпрацы» з татавым партрэтам і подпісам пра тое, як добра ён працуе. Гэта ж так прыемна! А праз гадоў колькі хто-небудзь адгарне старонкі газет, што захоўваюцца ў рэдакцыі ці бібліятэках якіх, убачыць фотаздымак і падумае: «Які малайчына гэты працаўнік!»

Шмат цікавага даведалася з раёнкі і пра родную Капыльшчыну. Дзе якія сядзібы былі, хто там жыў. Да і пра сам гарадок пазнавальна расказваюць, асабліва супрацоўнікі музея. Колькі ж яны ведаюць! А гэта, як кажуць, інфармацыя эксклюзіўная (фу ты, ледзь вымавіла моднае слова!).

Суседка кажа, што дорага, маўляў, шкада за нейкую там газетку крыху болей за 30 рублёў аддаваць. Не ведаю, чаго шкадаваць грошы гэтыя. Ну купіш за іх таго-сяго – і ўраз разыдуцца, нават і не заўважыш. А тут табе дадому прынясуць навіны, зноў-такі фотазадымкі паглядзець можаш, каляндар здароўя атрымаеш ці сканворд. Вось ужо і ёсць чым заняцца. На сценачку можна павесіць, калі які добры фотаздымак надрукавалі. Ды гэта ж не на адзін дзень ці тыдзень, а на некалькі месяцаў выпісваеш газетку. У апошні час і рэдакцыя наладзілася працаваць сучасна, нейкія акцыі праводзіць, каб кошт крыху знізіць, падарункі раздае.

Бывае, што і паспрачаешся з аўтарам. А потым падумаеш: можа, ён і мае рацыю, разумны, калі так піша. Тут ліст адзін да каго ледзь агораеш, а карэспандэнты тыя кожны божы дзень усё нешта пішуць і пішуць, фатаграфуюць. Асабліва цікава чытаць, як праблемы вырашаюцца. Значыцца, памятаюць пра простага чалавека, хвалююцца яго станам, чым і як ён жыве. Як не згодны хто, дык можна ў газету і ліст даслаць. Упэўнена, яго прачытаюць і адказ падрыхтуюць.

Да і наогуле. Газетная папера добрая, можна з яе кошык сплесці. На макулатуру ўнукам ці дзецям аддаць. Канешне, карэспандэнтам можа і крыўдна за тое, але што ж нам, простым людзям, рабіць? Трэба неяк выкарыстоўваць паперу.

Адным словам, справа добрая, трэба выпісаць «Славупрацы»!

Малюнак Дар’і БОХАН


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей