Землякам прысвячалася
На мемарыяльным комплексе «Землякам» у аг. Старыца сабраліся навучэнцы і педагогі Старыцкай СШ, прадстаўнікі сельвыканкама, ААТ «Старыца-Агра», сельскага дома культуры, жыхары аграгарадка. Да абеліска былі ўскладзены кветкі і вянкі, памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.
Удзельнікі аўтапрабегу «Дарогамі памяці» праехалі па памятных мясцінах Слабада-Кучынскага сельсавета. Былі наведаны месцы пахаванняў воінаў, партызан і мірных жыхароў у вёсках Астрэйкі, Харытонаўка, Роспы, Бор. Ускладзены вянкі да брацкіх магіл партызан, воінаў 10-й арміі і ўдзельніка Лаўскага бою Уладзіміра Качаноўскага.
Велікодная традыцыя
У галоўнае царкоўнае свята – Вялікдзень – у Старыцкім СДК прайшла сустрэча жыхароў аграгарадка са святаром айцом Віталем, былі асвечаны велікодныя яйкі і кулічы. Вяскоўцам так важна ведаць пра значэнне вялікага свята, пра тое, чаму і як памёр за кожнага з нас Ісус Хрыстос, які сэнс у вялікіх словах: «Хрыстос Уваскрэс!»
Прыгажосць сваімі рукамі
У Старыцкім СДК прай-шла выстава вышыўкі для душы «Прыгажосць сваімі рукамі» (на здымку). Нацыянальныя ўзоры і яркія кветкі, якія ажылі ў тысячах маленькіх сцяжках на сурвэтках, ручніках і абрусах, пакінулі глыбокі след у душы кожнага наведвальніка.
Комментарии