Не толькі мітынгі, але і канцэрты
Святочны канцэрт да 9 Мая прайшоў у аг. Семежава. Мерапрыемства было прысвечана 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Калектыў Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу сумесна з навучэнцамі мясцовай школы падрыхтаваў да знамянальнай даты праніклівую, вельмі кранальную праграму (на здымку). Са сцэны прысутных з надыходзячым Днём Перамогі павіншавалі старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна і старшыня ветэранскай арганізацыі Уладзімір Выскварка.
Акрамя таго былі ўскладзены вянкі да воінскіх пахаванняў у Семежаве і Чырвонай Дубраве, на даму павіншавалі былога вязня канцлагера Ніну Калеснік.
Дырэктар ДУ «Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Віктар Гаціла з работнікамі ўстановы правёў ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі, каля помніка загінулым воінам у в. Філіпавічы. Ускладзены кветкі, ушанавана памяць хвілінай маўчання.
Комментарии