Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Потейковского сельсовета

16.05.2024

У падарунак - літаратурная кампазіцыя

Святочныя мерапрыемствы на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета адбыліся каля помніка ў цэнтры аграгарадка (на здымку). Навучэнцы мясцовай школы падрыхтавалі змястоўную літаратурна-музычную кампазіцыю. З цікавасцю жыхары населенага пункта, работнікі ААТ «Прагрэс 2010», прадстаўнікі мясцовай улады слухалі выступленні  старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Раісы Лянько і старшыні сельвыканкама Сяргея Цвірко. Былі ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады вайны.

816 копия

Члены піянерскай арганізацыі і БРСМ разам з педагогамі за некалькі дзён да ўрачыстасці «высадзіліся» працоўным дэсантам у в. Жавулкі, дзе навялі парадак ля помніка спаленым  жыхарам. прыбрана тэрыторыя і каля іншых памятных месцаў. Прадстаўнічая дэлегацыя ўсклала да іх вянкі і кветкі.

Царква аднаўляецца

У аграгарадку Пацейкі працягваецца аднаўленне былога мясцовага сельскага Дома культуры і бібліятэкі пад царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Як вядома, рашэннем райвыканкама будынак перададзены ў маёмасць Беларускай праваслаўнай царквы. Па словах благачыннага Капыльскай царкоўнай акругі іерэя Андрэя Еўшаля, аформлены некаторыя дакументы, вядуцца работы па рэстаўрацыі, добраўпарадкаванні тэрыторыі, яе азеляненне. Да вялікіх праваслаўных святаў праводзяцца малебны. Напрыклад, настаяцель Свята-Траецкага храма протаіерэй Генадзь Корнеў у пасхальныя дні асвяціў велікодную ежу, а перад Радуніцай –  магілы на грамадскіх могілках. Пасля заканчэння рамонту ў храме будуць праходзіць службы.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей