Дарогамі вайны, дарогамі вызвалення
Так называўся мітынг, які адбыўся ў аг. Жыліхава. Са святам жыхароў аграгарадка павіншавалі старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Ганна Ільючык, дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Віталь Юха, дырэктар Жыліхаўскай СШ Наталля Абрамовіч. Вучні школы падрыхтавалі літаратурна-музычную пастаноўку. Скончыўся мітынг ускладаннем вянкоў і кветак да помніка воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама наведалі помнікі загінулым воінам у вёсках Гулевічы і Выгода.
Віншаванні на даму
Стала добрай традыцыяй віншаваць са святам Вялікай Перамогі сем’і загінулых, якія пражываюць у зоне абслугоўвання Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі і СДК. Гэты май не стаў выключэннем. Напярэдадні дзеці, якія наведваюць гурткі і клуб па інтарэсах «Натхненне», прыгатавалі сувеніры – кошыкі з ружамі з мыла. Дапоўніўшы сувеніры букетамі з жывых кветак, культработнікі разам з Валерыяй Радаванавай і Артурам Семянюком наведалі сем’і загінулых: Зінаіду Канстанцінаўну Машко, Марыю Паўлаўну Германовіч, Тамару Аляксандраўну Кедрык (на здымку). Для іх прагучалі самыя цёплыя віншаванні.
Сваімі рукамі
Напярэдадні 9 мая ў фае Жыліхаўскага СДК была арганізавана выстава-ўспамін «Мы памяць беражліва захоўваем», а раней, напярэдадні Вялікадня, – выстава творчых работ дзяцей, якія наведваюць клубныя фарміраванні і клуб «Натхненне» пры сельскай бібліятэцы. Кожная праца – вартая ўвагі, таму што выканана з душой і вялікім натхненнем. Таксама ў СДК прайшла творчая майстэрня «Велікодны сувенір». Дзеці з вялікай фантазіяй падышлі да стварэння вырабаў.
Учора скончылася вайна
Каля помніка землякам у вёсцы Бучаціна адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у свяце прынялі навучэнцы Бучацінскай СШ і жыхары вёскі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінулых у гады вайны, усклалі вянкі і кветкі да абеліска. На свяце гучалі песні і вершы ваенных гадоў.
Комментарии