Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

07.04.2024

Зроблена разам

У рамках месячніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў кожны тыдзень праходзяць суботнікі па навядзенні парадку і азеляненні тэрыторый устаноў і арганізацый сельсавета. 

Ужо высаджана 60 маладых дрэў і кустоў (на здымку), наводзіцца парадак на мемарыялах і воінскіх пахаваннях. Прыбрана смецце і бураломныя дрэвы ўздоўж рэспубліканскіх аўтадарог Р-61, Р-91.

54 цв1

Арганізавана ўборка і вываз смецця з грамадзянскіх могілак. Сіламі ДРБУ № 124 выкананы работы па рамонце дарожнага пакрыцця працягласцю 1,6 км па вуліцы Партызанскай у вёсцы Свідзічы.

Моладзь у дапамогу

Члены клуба «Патрыёты Радзімы» Слабадакучынскай СШ і намеснік старшыні Савета РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Дзенісюк добраўпарадкавалі брацкую магілу партызан на грамадзянскіх могілках у Слабада-Кучынцы. Прыбраны сухая трава і леташнее лісце, вынесены апалыя галінкі. Пасля заканчэння ўборкі ўдзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны (на здымку).

54 цв копия

Лепім самі

Для выхаванцаў Русакоўскага дзіцячага сада культ-арганізатар Старыцкага СДК Ірына Коршук правяла майстар-клас «Лепім самі». Дзеці пазнаёміліся з рознымі прыёмамі лепкі з салёнага цеста (катанне, выразанне, выцягванне).


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей